3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава графічнага дызайну «Ідэя»

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-вс.: 11:00 — 19:00. пн.: выходной
Жанр Графика, Дизайн
Стоимость входа

Полный - 40 000 (4,00) руб.,
студенты - 30 000 (3,00) руб.,
школьники, пенсионеры - 20 000 руб.,
дети до 7 лет бесплатно

15 чэрвеня 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы секцыі графічнага дызайну беларускага саюза мастакоў “ІДЭЯ!”.

Удзельнiкi выставы не былі абмежаваныя тэматыкай, жанрам або фарматам. Галоўная думка экспазіцыі – паказаць ідэю ў творах графічнага дызайну. Ідэя – гэта тая першапрычына, якая спрыяе стварэнню твора. Між іншым, ідэя – не толькі літаратурная або лагічная аснова, часта гэта рэалізацыя пошукаў новай пластычнай мовы, якая, у канчатковым выніку, і ёсць пасланне мастака аўдыторыі.
Выставачныя аб'екты ўяўляюць розныя жанры графічнага дызайну. Гэта плакат, распрацоўка фірмовага графічнага стылю, знаку, лагатыпу, а таксама дызайн-арт і інш. Значная частка экспазіцыі – гэта творы, якія працягваюць і развіваюць традыцыі нацыянальнага графічнага дызайну, традыцыі заснавальнікаў авангарду 20-ых.
Куратар выставы, мастак, старшыня секцыі графічнага дызайну БСМ Сяргей Саркiсаў адзначыў, што пэўная колькасць работ будзе прысвечана
30-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі і 5-й гадавіне аварыі на Фукусіме.
У межах выставы будзе экспанавацца калекцыя экалагічных плакатаў, якія ўвайшлі ў конкурсны шорт-ліст міжнароднага біенале графічнага дызайну «Залатая Пчала» і міжнароднага трыенале экалагічнага плаката «4-й блок». Куратары Андрэй і Таццяна Кулажэнка. У гэтай калекцыі прадстаўлены працы як замежных, гэтак і беларускіх аўтараў. Прафесіяналам і гледачам будзе цікава ўбачыць, як гэтая тэма вырашаецца графічнымі дызайнерамі сусветнай супольнасці.

Выстава будзе працаваць з 15 чэрвеня па 3 ліпеня 2016 года. Тэлефоны для даведак: +375 17 288-15-49, +375 17 290-60-10 – Палац мастацтва +375 17 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў +375 29 665-04-31 – Сяргей Саркісаў (куратар выставы).

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава графічнага дызайну «Ідэя»» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.