3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Да Любані — з любоўю

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 08:00 до 17:00; пн.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

для учащихся, студентов — 5 000 (0,50) руб.
для взрослых — 10 000 (1,00) руб.

У самым сэрцы Міншчыны спрадвеку жыве і творыць працавітымі рукамі сваю слаўную мірную гісторыю любанская зямля. Тут захоўваюцца культурныя традыцыі і развіваецца актыўнае сузідальнае жыццё. Сучасным беларускім мастакам немагчыма не наведаць Любань, каб  падзяліцца з мясцовымі гледачамі, аматарамі выяўленчага мастацтва сваімі творчымі здабыткамі. Гэта выстава прывяла сюды мастакоў з Узды – Андрэй Лычкоўскі, Яўгенія Сушкевіч і Мінска – Алясандр Каршакевіч, Фёдар Ладуцька, Валерый Ражкоў і Яўген Шунейка.

Усе яны працуюць у розных тэхніках і жанрах выяўленчага мастацтва, але іх аб’ядноўвае адна галоўная рыса. Яны вызнаюць поўную творчую свабоду, і галоўная тэма іх творчасці – жыццё роднага краю, адкрыццё яго новых матываў і сюжэтаў у пейзажы, у вобразах сучаснага і гістарычнага жыцця нашай краіны, а таксама яе культурныя сувязі з Усходам і Захадам.

Мастакі вандруюць на добраахвотных пачатках ужо больш як 5 гадоў па розных рэгіёнах Беларусі, актывізуючы праз правядзенне супольных выстаў і сустрэч з творчымі аднадумцамі культурнае жыццё ў рэгіёнах. Такія законы творчага развіцця, што мастакі павінны знаёміцца з жыццём сваёй краіны не толькі пры дапамозе радыё і тэлебачання, а кожная шчырая мастацкая выстава – гэта  каталізатар станоўчых культурных перамен на многія годы.

Выстава пад вельмі паэтычнай назвай, у якой мастакі выказваюць свае цёплыя адносіны да Любаншчыны, будзе дэманстравацца ў раённай выставовай зале з 20 чэрвеня па 31 жніўня і стане часткай тых святочных мерапрыемстваў, якія звязаны са святкаваннем 470-х угодкаў першых гістарычных звестак пра гарадок Любань, які мае слаўную мінуўшчыну і пераўтварыўся ў сучасны раённы цэнтр нашай краіны.

Пасля завяршэння выставы лепшыя творы мастакоў будуць падараваны ў гонар слаўнага юбілею Любанскаму музею, а самі мастакі-аднадумцы працягнуць творчыя вандроўкі па Беларусі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Да Любані — з любоўю» в Минске, место проведения выставки  - «Любанский государственный музей народной Славы».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.