3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Ханамаці* і навальнічныя аблокі

Мероприятие уже прошло

Время работы вс.-чт.: 12:00 — 00:00. пт.,сб.: 12:00 — 02:00
Жанр Графика
Стоимость входа

Свободный 

Прастора "Ў бар" галерэі сучаснага мастацтва "Ў" прэзентуе выставу "Ханамаці* і навальнічныя аблокі" маладой мастачкі Алесі Жыткевіч.

Ханамаці - прататып ідэальнага суб'ектыўнага свету. У гэтым закрытым, штучна створаным грамадстве фармаваліся правілы этыкету і рафінаваных любоўных адносін, своеасаблівая мова, стыль паводзін, мода. А само жыццё іх насельніц надыктоўвала разнастайныя сцэнары для мастакоў і пісьменнікаў. Гэтае месца, дзе пануе адчуванне вечнага свята.

Хіба вам не хочацца быць заўсёднікам "раёна", дзе вы можаце проста атрымліваць асалоду ад быцця? Адчуваць галавакружэнне ад эйфарыі, зведаць задавальненне, перажываць эфемернасць і тленнасць жыцця, праз якую прыгажосць і часовасць жыцця набывае яшчэ большы "салодкі смак"? Зрэшты, менавіта ўсё гэтае нас робіць жывымі.

* Ханамаці (яп. 花街?, "Горад кветак") - раён гейш у Японіі. Слова "ханамаці" пайшло ад японскага абазначэння ўсёй супольнасці гейш - "свет кветак і верб" (яп. 花柳 界 карю: кай)."


Алеся Жыткевіч

Алеся Жыткевіч нарадзілася ў Патсдаме, Нямеччына. Жыве і працуе ў Мінску.

У 2009 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка. У 2015 скончыла Беларускую Дзяржаўную Акадэмію мастацтваў (кафедра графікі). У сваім мастацтве Алеся Жыткевіч даследуе ўзаемасувязі сэксуальнасці і палітыкі пры дапамозе самых розных медыяў.

Удзел у выбранных выставах:

2015 "Вымярэнні пустэчы", галерэя сучаснага мастацтва "Ў", Мінск

2015 "Дыплом", галерэя сучаснага мастацтва "Ў", Мінск

2014 "Фемінісцкая (АРТ) крытыка", прастора "Цэх", Мінск

2014 Of the right to be forgotten, C-ROOM, Стакгольмскі ўніверсітэт, Frescati Campus, Стакгольм, Швецыя

2014 Replika, галерэя сучаснага мастацтва "Ў"

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Ханамаці* і навальнічныя аблокі» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.