3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Topp & Dubio «0, 00» / Нідэрланды

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 12:00 — 22:00
Жанр Культурно-образовательный проект, Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный 

У выніку творчага і асабістага крызісу ў дуэта мастакоў Topp & Dubio скончыліся ідэі. Упершыню за дваццаць гадоў сумеснай дзейнасці ў Topp & Dubio адсутнічаюць творчы запал і мастацкая задумка, а таксама матывацыя да стварэння арт-канцэпцый для праектаў, выставаў і перформансаў.

У той жа час галерэя сучаснага мастацтва "Ў" запрасіла Topp & Dubio ў Мінск. Не гледзячы на тое, што першая сустрэча з галерэяй на пачатку гэтага года прайшла канструктыўна і шматабяцальна, ніякіх новых ідэй з таго часу распрацавана не было. Галоўная прычына ў тым, што Topp & Dubio больш не разумеюць, што яны робяць увогуле. Іх псіхічны стан дрэйфуе ў татальнай пустэчы.

У гэтым заблытаным стане свядомасці Topp & Dubio спрабавалі адмяніць паездку ў Мінск. Мастакам патрэбны час, каб пераадолець бягучы крызіс, яны не ў стане гарантаваць якасць мастацкага праекту. Праз тое што галерэя ўсё ж такі настаяла на нашым прыбыцці ў Мінск у чэрвені, мы пераступаем рысу вернасці і сяброўства і пераходзім у адносіны “ўсё-або-нічога”. Мы не можам задаволіць вас планам альбо прадуманай канцэпцыяй праекту, бо ўсё, што ў дадзены момант у нас ёсць — толькі нарысы стану, у якім мы знаходзімся. Мы пазначылі гэты стан сімвалам “О”.

Цяпер гэты сімвал з’яўляецца часткай нашай мастацкай практыкі і дапамагае спраўляцца з сітуацыяй і абставінамі, што склаліся апошнім часам. Topp & Dubio не маюць іншай магчымасці паказаць псіхічны стан крызісу, у якім знаходзяцца на дадзены момант. Гэта рызыкоўная місія без прадказальнага выніку. Для беларускага гледача, цярплівага, разумнага і гуманнага, мы назавём праект і інсталяцыю “0, 00”. Мы пастараемся адказаць на пытанні пра праект у меру нашых магчымасцяў і пакінем пасля сябе сітуацыю, якую можна будзе апісаць словам выстава.

У якасці адпраўнога пункту будзе невялікая гумавая камера — першы нуль з “0, 00”. Астатняе – непрадказальнае і рызыкоўнае як для вас, так і для нас. Менавіта таму мы загадзя вас папярэджваем. Гэты праект можа стацца поўным правалам, але мы гатовыя прайсці гэты шлях па вашай просьбе. З другога боку, гэта можа апынуцца ідэальным вобразам нашага стану.

Часам мастацтва можа быць непрыемна шчырым.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Topp & Dubio «0, 00» / Нідэрланды» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.