3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

ЦЭХ 1100

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 10:00 — 22:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный

1100 дзён – столькі мінула з дня заснавання прасторы ЦЭХ. Мы вырашылі прымеркаваць да гэтай падзеі выставу, прысвечаную аповеду, што мы ствараем разам з вамі і дзякуючы вам.

За гэтыя 3 гады нашыя кліенты і партнёры правялі каля 500 мерапрыемстваў, сярод якіх фестывалі, прэзентацыі, лекцыі, кінапаказы, заняткі, канферэнцыі ды шмат што іншае. ЦЭХ заініцыяваў шэраг самастойных выставаў і курсаў фотажурналістыкі, заснаваў прэмію ў галіне фотажурналістыкі «ПРАФОТА» і стварыў публічную бібліятэку. У цяперашні час прастора таксама застаецца асноўнаю экспазіцыйнаю пляцоўкаю фестывалю «Месяц фатаграфіі ў Мінску».

Нягледзячы на вялікую колькасць падзеяў, у гісторыі прасторы можна вылучыць некалькі асноўных для яе датаў. Дзень падпісання дамовы арэнды памяшкання – 13 чэрвеня 2013 года – лічыцца днём народзінаў ЦЭХу, заснаванага там, дзе да гэтага быў культурны лофт «МЕ100». Экспазіцыйная зала запрацавала 20 верасня 2013 разам з выставаю «Рэканструкцыя», якую курыравалі Ілона Дзяргач і Віталь Шчуцкі. Першая выстава, зарганізаваная самім ЦЭХам, адкрылася 25 лютага 2014 года: «Працэс» прадэманстраваў вынікі працы выпускнікоў адукацыйнага курсу, які вялі галоўны рэдактар і кіраўнік фотаслужбы часопісу «Русский репортёр» Андрэй Паліканаў, фатографы Юрый Козыраў, Таццяна Плотнікава і Стэнлі Грын. Пасля скасавання дамовы арэндадаўцам у канцы 2014 года ЦЭХ пераехаў у новае памяшканне, якое адкрылася 14 красавіка 2015 разам з выставаю працаў Наталлі Кавалевіч і Настассі Храловіч «Твар, які займае кветку». 8 чэрвеня 2015 пры падтрыманні праекту «Auditorium» стартаваў цыкл лекцыяў па гісторыі мастацтва, якія чытае культуролаг Таццяна Зайдаль.

Экспазіцыя ўлучае ў сабе не толькі дакументацыю часткі дзейнасці, якая праходзіла ў прасторы за ўвесь час яе існавання, але і адмыслова запісаныя відэа, у якіх нашыя сябры і калегі адказваюць на два пытанні: у чым вы бачыце плюсы і мінусы цяперашняга ЦЭХу? Якім вы хочаце бачыць ЦЭХ у будучыні? Запрашаем усіх ахвотных пакінуць уласныя відэазвароты, якія будуць дэманстравацца ў прасторы выставы без цэнзуры і мантажу, вітаючы такім чынам любую канструктыўную крытыку.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «ЦЭХ 1100» в Минске, место проведения выставки  - «ЦЭХ».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.