3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

9. Трыенале Польскай Графікі

Мероприятие уже прошло

Время работы ср.-вс.: 11:00 — 19:00, пн.,вт.: выходной
Жанр Графика
Стоимость входа

общий 30 000 (3,00) руб.,
студенты 15 000 (1,50) руб.,
школьники 6 000 (6,00) руб. 

8 чэрвеня 2016 года а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску і Музей гісторыі горада Мінска запрашаюць на вернісаж выставы «9. Трыенале Польскай Графікі», які адбудзецца ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Трыенале Польскай Графікі з'яўляецца найбольш важнай і прэстыжнай графічнай падзеяй з даўняй традыцыяй. Гэта конкурс, які ўяўляе сабой цыклічны прагляд польскай сучаснай графікі. Дзевятае агульнапольскае Трыенале графікі - гэта адна з галоўных падзей, якія суправаджаюць Міжнароднае Трыенале графікі ў Кракаве. Абедзве падзеі праходзяць у той жа самы час. Акадэмія мастацтваў у Катавіцах упершыню выступае арганізатарам гэтага мерапрыемства.

Мэтай трыенале з'яўляецца вылучэнне найбольш актуальных і каштоўных тэндэнцый у галіне графікі. Удзельнікі прэзентавалі працы, створаныя на працягу апошніх трох гадоў.

На конкурс прадстаўлена 623 працы 254 аўтараў, якія выкананы ў традыцыйных графічных тэхніках.
У складзе журы - Анджэй Беднарчык, Томаш Данец,Себасцьян Дудзік, Рычард Клюшчыньскі, Анджэй Лабуз,Міраслаў Паўлоўскі, Крыстына Пятроўска, Малгажата Эт Бер Варлікоўска.

На выставе ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага будуць прадстаўлены каля 80 найлепшых прац, якія спецыяльна выбраны для выставы ў Мінску.

“Графіка бярэ свой пачатак з вопыту матэрый, на базе якіх яна стварыла свой варштат, мову, экспрэсію і эмоцыі. Нельга асобна трактаваць яе пачуццёвую сутнасць і мастацкае выражэнне. “Што?” і “Як?” ствараюць адну, агульную рэчаіснасць. З гадамі матэрыяльнасць фарміравала досвед графічнага медыюма. Менавіта яна вызначыла яго візуальныя ўласцівасці, працэс стварэння, і, як следства, з’яўленне яго як асобнай дысцыпліны. Зараз графіка, улічваючы медыйнасць рэчаіснасці, пашырае характар дыялогу з медыюмам на віртуальную і лічбавую прастору, спрабуючы наноў вызначыць характар гэтага досведу. Фізічную матрыцу замяняе або дапаўняе запіс, а друк – праекцыя. Такая пераацэнка стварае новыя тыпы (не)прысутнасці матэрыі – часта ў форме візуальнага прадстаўлення. Такім чынам, дыялог з медыюмам з самага пачатку з’яўляецца рухаючай сілай эвалюцыйнага развіцця графікі, што, канечне, не ізалюе яе ад рэчаіснасці. Наадварот – празрыстая, гістарычна абумоўленая марфалогіяй мовы, якраз у гэтым абшары істотна ўзмацняе рух, пранікненне і інтэрпрэтацыю новых з’яў і закранутых праблем, паказваючы гэтым яе асаблівы “пункт гледжання”.

Гэтая цесная сувязь паміж медыюмам і вобразам відавочная сярод адабраных да трыенале прац, што паказваюць новыя адносіны і пачуцці, а таксама спосабы камунікацыі, зменлівасць якіх, як падаецца, з’яўляецца ўласцівасцю ідэнтычнасці сучаснай графікі. Новая формула ІХ Трыенале пашырае абшар гэтых пошукаў ад класічнага тэхна да захаплення новымі сеткавымі тэхналогіямі, акцэнтуючы ўвагу на два яго аспекты: захаванне вобразу і матрычную стратэгію. Таксама ставяцца пытанні: ці не страчвае свайго значэння, тое, што друкуецца, або, наадварот, – застаецца для нас больш праўдападобным, ці, наогул, адхіляе супрацьпастаўленне лічбавага і аналагавага медыюма, як непрыдатнае для апісання стану графікі на сённяшні дзень.

Графіка выпрацавала ўласную ідыёму, праз якую фільтруе рэчаіснасць і праблематызуе вобразы прадстаўленых на выставе тэм. Было б бессэнсоўна спрабаваць трактаваць і надпісваць ім экс-пост інтэрпрэтацыйныя коды. За кожным з іх стаіць, зрэшты, канкрэтная постаць мастака. Але тое, што іх аб’ядноўвае, гэта рэфлексія на тэму сучаснага распазнавання – у постаці, інтуіцыі і вопыту – матэрыі рэчаіснасці...”

Гжэгаж Ханьдэрэк
Куратар 9 Трыенале графікі ў Катавіцах

Выстава працуе да 30 чэрвеня 2016 года.

Адрас: пл. Свабоды, 15
Т. +375 17 321-24-30

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «9. Трыенале Польскай Графікі» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.