Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Singular Invisible Present

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 17:00 — 21:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Свободный

Прастора “Ў падвал” галерэі сучаснага мастацтва “Ў” запрашае на адкрыццё персанальнай выставы Singular Invisible Present маладога мастака Ромы Камінскага.

Singular Invisible Present - першая персанальная выстава мастака ў спецыялізаванай прасторы сучаснага мастацтва. Тэма выставы - пад’езд жылога дома. Прастора, дзе скончваецца публічнае і пачынаецца прыватнае. Дзе доля прыватнага не дазваляе адчуць сябе ў бяспецы, бо публічнае яшчэ падпарадкоўвае сабе і дыктуе негалосныя правілы паводзінаў. Так, пад’езд ператвараецца ў музей з нябачнымі жывымі экспанатамі. Іх наяўнасць прэзентаваная нейкімі пакінутымі рэчамі, лістамі ў паштовых скрынях, святлом лямпачкі і пахамі пад’езда.

Рома Камінскі нарадзіўся ў Магілёве. У 2009 годзе скончыў Магілёўскі архітэктурна-будаўнічы каледж. У тым жа годзе паступіў у Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. Машэрава на мастацка-графічны факультэт.

З 2013 года распачаў займацца алейным жывапісам і графікай.

У 2015 годзе адбылася першая персанальная выстава ў прасторы мінскага бара Svabody4. У 2016 годзе адбылася яго выстава ў брэсцкай кавярні Times.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў прасторы "Ў падвал" 5 чэрвеня 2016 а 19-ай гадзіне па адрасе: праспект Незалежнасці 37А.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы