3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Ідзі і са-твары!

Мероприятие уже прошло

Жанр Рисунок, Скульптура
Жанр Мастер-класс, Мастер-классы для детей
Стоимость

З 1 па 4 чэрвеня ўваход на выставу і ўдзел у майстар-класах бясплатны
Экалагічны фестываль — 50 000 руб. для дзяцей і для дарослых

Телефон для записи

+375 17 286 31 68

Інтэрактыўная выстава для дзяцей і ўсёй сям'і "Ідзі і са-твары!"

Адкрыццё выставы 1 чэрвеня ў 18.00.

Праспект Незалежнасці 37А
www.ygallery.by

З 1 па 5 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" ператворыцца ў сапраўдную лабараторыю творчых эксперыментаў. У гонар пачатку канікул "Дзіцячыя творчыя майстэрні" запрасілі чатырох маладых творцаў і аддалі ім усю галерэйную прастору. Кожны з іх абярэ для сябе адну са сцэн, дзе задасць пачатак творчага парыву ў сваёй стылістыцы. А юныя наведвальнікі яго падхопяць і створаць нешта агульнае. Штодня выстава будзе трансфармавацца і здзіўляць гледачоў.

Адкуль мастакі бяруць натхненне? Можа ў іх ёсць чароўны апарат, які з паветра робіць вельмі чыстае натхненне, ці таемны сейф, у якім захоўваюцца запасы гэтага асаблівага пачуцця? Мы папрасілі мастакоў падзяліцца з намі гэтай далікатнай субстанцыяй.

На выставе "Ідзі і са-твары!" не будзе карцін і скульптур, якіх нельга чапаць рукамі, ніхто не скажа: "не бегай" і "не чапай". А будуць белыя сцены, якія так і просяць: "Намалюй! Наляпі! Напішы!". Мастакі толькі дадуць імпульс і паставяць задачы перад дзецьмі, якія ўжо створаць свае адказы і стануць са-аўтарамі і са-куратарамі выставы.

Галерэйная прастора будзе падзелена на 4 тэматычныя зоны:

- Зону графікі створыць мастак і выкладчык "Дзіцячых Творчых Майстэрняў" Bazinato
- Зону street art створыць мастак Міхась Мішук, вядомы сваімі папяровымі графіці, якія можна ўбачыць у горадзе
- Зону тэкстаў створыць пісьменнік Павел Касцюкевіч
- Зону гукаў створыць музыкант OdeB. Падчас выставы будуць запісвацца і архівавацца гукі, з якіх потым музыкант створыць трэкі.

Паралельная праграма выставы:

1 Чэрвеня (18:30) - майстар-клас ад Bazinato
2 Чэрвеня (18:00) - майстар-клас ад Паўла Касцюкевіча
3 Чэрвеня (18:00) - майстар-клас ад Міхася Мішука
4 Чэрвеня (18:00) - музычныя эксперыменты разам з OdeB
5 Чэрвеня (12:00-18:00) - штогадовы сямейны экалагічны фестываль "Зялёны weekend".

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Ідзі і са-твары!» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.