3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

На вольных прасторах

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн.-пт.: с 08.00 до 18.00; сб.-вс.: с 09.00 до 18.00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Взрослые - 10 000 (1,00) руб.,
школьники, студенты - 5 000 (0,50) руб.

Малады горад Жодзіна прываблівае сваім   сучасным і працавітым ладам жыцця. Тут ёсць   вялікія магчымасці паказаць мастацкія творы для шматлікіх аматараў мастацтва, якія не заўсёды могуць знайсці час, каб наведваць мінскія выставы. У апошні дзень вясны 31 мая ў Жодзінскай мастацкай карціннай галерэі (горад Жодзіна, вул. Мікалая Дзеравянкі 14-Б) адбудзецца адкрыццё выставы “На вольных прасторах”, якая аб’ядноўвае мастакоў рознага творчага дыяпазону.

Але ўсіх іх звязвае супольнасць агульных інтарэсаў: шчыра тварыць для суайчыннікаў, раскрываць разнастайнасць і багацце нашага жыцця пад мірным беларускім небам. Гэта – Андрэй Лычкоўскі і Яўгенія Сушкевіч з Узды, якіх захапіў   парыў стварэння наватарскіх кампазіцый ў пейзажным жанры, адным з самых вольных у плане пошукаў і эксперыментаў.

Іх мінскія калегі – Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка з’яўляюцца майстрамі партрэтаў з натуры, пейзажных і сюжэтных кампазіцый на гістарычную і сучасную тэматыку. Дэбютантам выставы з’яўляецца Аляксандр Каршакевіч, вядомы мастак-карыкатурыст з   папулярнага часопіса “Вожык”. Усіх удзельнікаў выставы характарызуе прага да свабоднага самавыражэння, жаданне ўнесці ў сучаснае мастацтва прыкметы новага ў нашым творчым адкрыцці свету.

Ідэя выставы, менавіта, заключаецца ў тым, каб падзяліцца са шчырымі глдедачамі-жодзінцамі сваімі новымі мастацкімі здабыткамі і пераканацца ў тым, што яны выклікаюць жывыя рэакцыі, схіляюць да выказвання незалежных поглдядаў і меркаванняў. Гэта ўсебакова выхоўвае, развівае і прыўносіць творчы пачатак ў жыццё нашых сучаснікаў.  

Падчас адкрыцця выставы мастакі правядуць майстар-клас па маляванню партрэтаў і нацюрмортаў з натуры, падзеляцца сваімі планамі на будучыню і ўражаннямі ад наведвання Жодзіна. Пасля завяршэння экспанавання выставы ў канцы чэрвеня, мастакі падораць шэраг сваіх твораў жодзінскаму музею і будуць і далей вандраваць па Міншчыне. Іх дэвіз – шчыра маляваць з натуры, каб свет не заставаўся хмурым, каб былі чыстымі крыніцы, дзе б бусел змог вады напіцца.  

Адкрыццё выставы адбудзецца 31 мая а 17-й гадзіне.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «На вольных прасторах» в Жодино, место проведения выставки  - «Городской выставочный зал».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.