3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Плакаты вельмі польскія

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-сб.: 11:00 — 19:00. вс.,пн. — выходные
Жанр Плакат
Стоимость входа

30 000 руб. – агульны на экспазіцыю
20 000 руб. – студэнты і члены творчых саюзаў (пры прад’яўленні пасведчання)
15 000 руб. – школьнікі і пенсіянеры (пры прад'яўленні пенс. пасведчання)
бясплатна – дзеці да 5 гадоў

1 чэрвеня 2016 года ў 17.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 47), адбудзецца адкрыццё выставы плакату Рышарда Каі “Плакаты вельмі польскія”.

Праект арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску.
Куратар – Аляксей Мацюшонак.

“Я люблю кіч, я падпітваюся ім, чэрпаю з яго смецце поўнымі жменямі. Так, абсалютна сур’ёзна, бо я бачу ў кічы пэўную праўду, якую не заўважаюць новыя дызайнеры, якія, відаць, заблыталіся ў пошуках форм”.
Рышард Кая.


Назіраючы за польскім плакатам больш за паўстагоддзя, тэндэнцыямі і зменамі, што ў ім адбываюцца, я бачу ў творчасці Рышарда свежасць, адкрыццё і інтрыгу. Сам мастак прапануе назваць тое, што ён робіць “мастацкі аксюмаран” - падобна да літаратурнай стылістычнай фігуры, якую вельмі часта ўжывалі творцы эпохі барока. Адкрываецца вялікі талент мастака, заснаваны на шматгадовым вопыце, што фарміраваўся з самага дзяцінства ў бацькоўскім доме, у тэатральных і оперных майстэрнях, уласнай майстэрні і падарожжах вакол свету.

Плакат, які стаў галоўным у дзейнасці мастака толькі ў апошнія гады, выбухнуў вельмі спантанна, маючы для гэта грунтоўны падмурак як майстэрскі, так і інтэлектуальны. Калі ён займаўся пераважна сцэнаграфіяй, то ствараў плакаты выключна да сваіх спектакляў. Зараз яго падыход да плаката выразна змяніўся.

Увесь яго назапашаны вопыт і мастацкія дасягненні працуюць зараз на карысць плаката. Успаміны з бацькоўскага дому бачны ў плакатах праз прадметы і дробязі, што ў ім запомніліся. “Калі мода на мінімалізм, я наўмысна барочны”, - сцвярджае Кая. Далей ён падкрэслівае – “мае плакаты напоўнены дэталямі, як і мой дом, а мой дом напоўнены ўспамінамі, я калекцыянірую мінулае”. У штодзённай рэчаіснасці мастак таксама жыве па-за часам сучаснасці, ён не мае і не ўмее ездзіць на машыне, аддае перавагу гузікам перад маланкамі, бо апошнія яму падаюцца занадта сучаснымі. “Я люблю нашу звычайнасць, сярмяжнасць, абсалютна не ганюся за захадам, я думаю, што я вельмі польскі, з поўным наборам нашых недахопаў, я люблю нашу квашаную капусту, хоць гэта і не амар. Мне падабаецца валяцца ў бессаромным муніцыпальным свеце, часта крыху грубіянскім, непрыстойным, плебейскім, але з іншага боку, я люблю свет мяшчанскі, філіжанкі, сурвэткі, мой свет – гэта нейкая мяшанка трывіяльнасці, і салонаў, і банальных рэчаў, і неўтаймаванай фантазіі сну. Я празаічны”.

“У серыі плакатаў “Польшча”, – кажа Рышард Кая, – я баўлюся з эстэтыкамі, гэтыя плакаты можна раскласці геаграфічна, а можна ў ключы эстэтыкі. Гэта забавы на тэму сецэсіі, арт-дэко, канструктывізму, камунізму, 70-х гг. і г.д. Эстэтыка – гэта добрая забава, хоць, па праўдзе, і так усюды вее каізмам (“каізм” ад прозвішча Кая)”.

Для мяне мастацкі плакат – гэта не інфармацыйная афіша, і я цаню вялікую разнастайнасць, мастацкасць і незалежнасць плакатнай творчасці Рышарда Каі. Ён не паддаецца модзе і не згінае сваю эстэтыку да густу кліентаў. Ён сам сабе цэнзар.

Кракаў, май 2016
Кшыштаф Дыда


+375 17 288-24-68,
+375 17 280-56-08
отдел выставок

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Плакаты вельмі польскія» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.