3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Разам

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.,чт.-вс.: 10:00 — 19.00. ср.: 13:00 — 21:00. пн.: выходной
Жанр Графика, Живопись, Фото

24 мая 2016 года ў 18.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка – Някрасава, 3) пройдзе прэзентацыя выстаўкі твораў беларускіх і літоўскіх мастакоў “РАЗАМ”.

Выстаўка ладзіцца ў межах супрацоўніцтва Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў з Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і галерэяй літоўскага саюза мастакоў “АРКА” (Вільнюс).

З XIII стагоддзя беларусы і літоўцы жывуць побач і разам, а мяжа паміж нашымі краінамі з'явілася толькі ў ХХ стагоддзі. Жывучы побач, мы часцяком больш ведаем пра мастацтва далёкіх краін, чым пра творчасць нашых суседзяў.

Каб папоўніць веды аб творчасці беларускіх і літоўскіх мастакоў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 24 мая па 25 чэрвеня і ў Вільнюскай ў галерэі “АРКА” у жніўні бягучага года і будзе праходіць выстаўка “РАЗАМ”.

Літоўскі бок прэзентуюць мастакі-жывапісцы з асацыяцыі “Мост”. Нефармальную групу аб’ядноўвае агульная экспрэсійная манера жывапісу, агульныя праекты, выстаўкі і міжнародныя пленэры. Творчы шлях асацыяцыі пачаўся ў 1995 годзе, калі мастакі-выпускнікі Вільнюскай Акадэміі мастацтваў арганізавалі першы пленэр ў Нідзе, на Куршскай касе. Фарбы і формы прыроды Літвы, багатыя жывапісныя традыцыі літоўскага мастацтва – пастаянная крыніца натхнення мастакоў асацыяцыі “Мост”. Работы мастакоў аб’яднання экспанаваліся ў розных краінах: Германіі, Італіі, Індыі, Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Расіі і Беларусi. Першая выстаўка літоўскага жывапісу ў нашай краіне адбылася ў 2003 годзе і з тых часоў дзве суседніх краіны пастаянна абменьваюцца выстаўкамі, беларускія і літоўскія мастакі творча працуюць разам.

На выстаўцы “РАЗАМ” будуць прадстаўлены работы cямі літоўскіх аўтараў: Скаідрэ Бутнаруце, Саўлюса Круопіса, Артураса Савіцкаса, Рамунаса Дагіса, Ёнаса Ленкуціса, Гедыміна Бержыніса-Бержынскаса, Юозаса Пранцкявічуса.

Беларускую частку праекта прадставяць работы вядомых творцаў: жывапіс Анатоля Кузняцова, Ірыны Кузняцовай, Тамары Шэлест, Дзяніса Барсукова; графіка Веры Ягоўдзік; фатаграфіі Уладзіміра Парфянка і Аляксея Кузняцова.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Разам» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.