3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларускія землі на геаграфічных картах XVI - пач. XXI ст.

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-сб.: 09:00 — 19:00, вс.: выходной
Жанр Плакат
Стоимость входа

15 000 - 25 000 руб.

У мінчан і гасцей горада з’явіцца ўнікальная магчымасць убачыць сваімі вачыма арыгінальныя выданні карт XVI – XXI ст., сярод якіх карта Вялікага княства Літоўскага 1595 г., складзеная вядомым еўрапейскім картографам Герардам Меркатарам, “Радзівілаўская карта” 1613 г., карта Польшчы XVII – XVIII ст. Усяго на выстаўцы прадстаўлена 27 карт з прыватных калекцый.

Карты і атласы з поўнай падставай можна разглядаць не толькі як вынік навуковых даследванняў, але і як помнік сусветнай гісторыі і культуры. Карта сама часта становіцца элементам мастацтва. Старадрукаваныя заходнееўрапейскія атласы XVI – XIX ст. багата дэкарыраваны рамкамі, картушамі ў адпаведнасці з пануючымі мастацкімі стылямі, што радніла іх з творамі мастацтва, а іх стваральнікаў – з мастакамі.

Тэрыторыя Беларусі ў XVI – XVIII ст. уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а з канца XVIII ст. у склад Расійскай імперыі, пагэтаму гісторыя картаграфавання беларускіх зямель непарыўна звязана з гісторыяй развіцця заходнееўрапейскай і рускай картаграфіі. Картаграфічныя творы – гэта ўнікальныя дакументы, помнікі канкрэтнай гістарычнай эпохі, якія дазваляюць прасачыць асаблівасці адміністратыўна-тэрытарыяльнага развіцця беларускіх зямель у розныя эпохі, пазнаёміцца з развіццём заходнееўрапейскай і беларускай кртаграфіі.
Выстаўка “Беларускія землі на геаграфічных картах XVI – пач. XXI стагоддзя” будзе цікава не толькі вузкім спецыялістам, але і усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю!

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),
Музычны завулак, 5
Тэлефон для даведак: +375 17 220-26-67

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларускія землі на геаграфічных картах XVI - пач. XXI ст.» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.