Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Сула. Непарыўнае — 2

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00
Жанр Фото
Стоимость входа

Взрослые – 2,50 руб.,
студенты – 2,00 руб.,
учащиеся 1,50 руб.

21 красавіка а 16-й гадзіне Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры урачыста адкрывае выстаўку фотамастака Марыны Бацюковай «Сула. Непарыўнае-2».

Выстаўка з’яўляецца лагічным працягам арт-праекта “Сула. Непарыўнае”, які экспанаваўся ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Наведвальнікі атрымаюць магчымасць упершыню пазнаеміцца з чорна-белымі стужкавымі фотаздымкамі, прысвечанымі вясковаму абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы». Эфект прысутнасці падчас абраду будзе ўзмоцнены музычным суправаджэннем калектыву "Талака" і дэманстрацыяй адмысловай дакументальнай кінастужкі.

Марына Бацюкова з’яўляецца спецыялістам ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы яе фота-даследаванняў – штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, стасункі чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве.

У свёй новай працы Марыя Бацюкова даследуе жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас унікальнага вяснавога свята – абраду “Пахаванне стралы (сулы)”.

Гэты абрад звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы. Ён мае глыбокія архаічныя карані, жыхары вёсак і самі не ўзгадваюць з чаго ўсё пачалося. Але традыцыя свята пакаленнямі застаецца нязменнай: жанчыны прыбіраюцца ў нацыянальныя строі, збіраюцца разам і ідуць працэсіяй праз усю вёску, спяваючы рытуальныя («стрэльныя») песні. Яны рухаюцца да жыта, дзе закопваюць у зямлі “Сулу”, тым самым хаваючы цёмную сілу разбурэння, магічным вобразам пераўтвараючы яе ў дабро, багацце і поспех. Пасля гэтага ладзяць вясёлыя карагоды, працягваюць спевы, танчаць.

Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы” ўключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

На адкрыцці выстаўкі будуць прысутнічаць ўдзельнікі XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання». Марына Бацюкова выступіць з дакладам “Мэдыямастацтваў ў сучасным горадзе. Сацыяльны фотапраект "Сула. Непарыуная" ў архітэктурнай прасторы Мінска”.

Тэл. +375 (17) 220-26-67.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы