3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Арт-фэст «Таму што...»

Мероприятие уже прошло

Время работы вт.-вс.: 11:00 — 19:00. пн.: выходной
Жанр Арт-объект, Инсталляция, Фестиваль
Стоимость входа

Полный - 40 000 руб.,
студенты - 30 000 руб.,
школьники, пенсионеры, инвалиды 3-й группы - 20 000 руб.,
дети до 7 лет, инвалиды 1 и 2-й группы - бесплатно,
группы до 15 человек - 20 000 руб.,
группы от 15 человек - 15 000 руб.  

Жанр Фестиваль

18 траўня 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Усебеларускага арт-фэсту “Таму што…”. Да ўдзелу ў фэсце былі запрошаны сябры Беларускага саюза мастакоў ды іншых творчых саюзаў, а таксама студэнты мастацкіх навучальных устаноў. Экспазіцыя, прадстаўленая ў залах Палаца мастацтва прэзентуе арт-аб’екты і інсталяцыі, створаныя беларускімі мастакамі, дызайнерамі, архітэктарамі.

Удзельнікі арт-фэсту не былі абмежаваныя ў выбары матэрыялу – прадстаўленыя аб’екты створаны з металу, дрэва, шкла, тэкстылю, паперы ды інш., маглі выкарыстоўваць розныя нечаканыя прадметы. Галоўнай пастаўленай задачай было з простых формаў ды рэчаў пабытовага ўжытку стварыць мастацкі вобраз, адметны арыгінальнай ідэяй ды глыбокім зместам.
Чаму менавіта арт-аб’ект?
Таму, што аб’ект гаворыць сам за сябе. Таму, што ён вельмі актыўны ў візуальным плане. Таму, што арт-аб'ект разлічаны на эмацыйную рэакцыю гледача, ён створаны з розных матэрыялаў і прадметаў і перадае творчую ідэю стваральніка шляхам непасрэднага ўзаемадзеяння з публікай.
Куратар арт-фэсту мастак, кіраўнік секцыі графікі БСМ Уладзімір Савіч падкрэслівае: “Неабходна даць аб’ектам і канструкцыям прасторавае дынамічнае перамяшчэнне, падкрэсліць рытм, энэргетызм і прынцыпы пластычнага руху; паказаць змястоўнасць абнаўлення, актывізацыі і наладжвання новых узаемаадносін паміж прасторай, аб’ектам, гледачом.”
Пэўная колькасць экспанатаў зроблена ў стылі трэш-арт, які сёння вельмі актуальны. Тrash-art – гэта пратэст супраць шаблонаў і правілаў, ён супрацьстаіць камерцыйнаму мэйнстрыму. Прывабнасць трэш-арту тлумачыцца непрадказальнасцю і брутальнай энергетыкай, якая зыходзіць ад яго. Рэчы, трапляючы ў рукі мастакоў, дызайнераў, архітэктараў набываюць другое жыццё, становяцца аб'ектам творчасці. Такі кругазварот дазваляе захоўваць і эканоміць рэсурсы і заклікае задумацца аб нашым бясконцым спажыванні. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі, мастацтва трэш-арту нясе і цалкам відавочную экалагічную місію.
“Ператварыць рэальны аб’ект у “новы рэалізм” – стварыць мастацкі вобраз, выйсці за межы традыцыйных функцый і формаў, пашырыць пластычныя магчымасці аб’ектнага мастацтва. Вядома, што ўнутраныя вобразы, уяўленні, пачуццёвы пачатак – усё гэта неабходна, каб зарадзіць у гледача асацыятыўнае мысленне,” – адзначае Уладзімір Савіч.
Падчас работы выставы плануецца правядзенне музычных і тэатральных мерапрыемстваў.

Выстава будзе працаваць з 18 траўня па 8 чэрвеня 2016 года.
Тэлефоны для даведак: +375 17 288 15 49, +375 17 290 60 10 – Палац мастацтва,  +375 17 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Арт-фэст «Таму што...»» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.