3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-сб.: 10:00 — 17:00, вс.: выходной
Жанр Постоянная экспозиция, Тематическая выставка
Стоимость входа

Школьнікі – 10 000 руб.
Студэнты - 14 000 руб.
Дарослыя – 20 000 руб.

18 мая 2016 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё стацыянарнай выстаўкі “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа”, якая размясцілася ў адным з гаражоў народнага паэта.

Шмат дарог давялося прайсці па жыцці Канстанціну Міцкевічу. І не заўсёды яны былі “роўныя” і “шырокія”. Давялося яму ісці і па “зблутаных”, “цёмных” і “гразкіх” гасцінцах. Але колькі б не вызначаў лёс чалавеку выпрабаванняў на дарозе жыцця, ён пераадольвае цяжкасці і рухаецца далей. Сам пісьменнік уяўляў сваё жыццё як чаргаванне колаў – дзяцінства, юнацтва, настаўніцтва на Палессі, астрог, але ў кожнае кола Якуб Колас трапляў з адным і тым жа настроем – працаваць словам! І сапраўды, творчая спадчына беларускага песняра – невычэрпная глыбокая крыніца спасціжэння свету, дзе адлюстраваліся ўласныя жыццёвыя, філасофскія і эстэтычныя погляды класіка беларускай літаратуры.

Выстаўка “У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа” знаёміць наведвальнікаў музея Якуба Коласа з паўсядзённым жыццём і асобнымі знакавымі падзеямі ў перыяд 1936 – 1956 гг. праз прызму службовага і ўласных аўтамабіляў пісьменніка.

У народнага паэта было некалькі аўтамабіляў, і амаль кожны з іх – новая веха, новае кола ў жыцці пісьменніка – рэпрэсіі 1930-х гадоў, якія не абыйшлі родных і блізкіх Якуба Коласа, Вялікая Айчынная вайна, калі ён апошні раз бачыўся са сваім сынам Ю. К. Міцкевічам, пасляваеннае адраджэнне краіны.

Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел літаратары, мастакі, навукоўцы, а таксама аматары творчасці народнага паэта Беларусі.

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Тэл. для даведак: +375 17 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «У хвалях няспыннага руху: аўтамабільнымі шляхамі Коласа» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.