3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Таямніцы часу 18-19 ст.

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-сб.: 09:00 — 19:00, вс.: выходной
Жанр Интерьер
Стоимость входа

15 000 - 25 000 руб.

Мастацкія кампазіцыі з гадзіннікамі захопліваюць уяўленне. Дзякуючы ім можна вывучаць мастацкія стылі і антычную міфалогію, прасочваць гістарычныя перамены, сузіраючы майстэрскі дызайн, які адлюстраўвае дасягненні навукова-тэхнічнай і прамысловай рэвалюцыі XVIII – XIX стст.
Камінныя гадзіннікі, карэтныя і кішэнныя, з ківачом, кансольныя і інш. – усе яны выкананы з мастацкай вытанчанасцю, што ставіць іх у адзін шэраг са скульптурай. Вылучаюцца гадзіннікі ў тэхніцы буль, да стварэння якой меў дачыненне прыдворны мэбельшчык Людовіка XIV - Андрэ Шарль Буль (1642 - 1732). Ён ўдасканаліў тэхніку і лічыцца першым майстрам, які ўключыў бронзавую скульптуру ў афармленне гадзіннікаў з ківачом. Стыль пры кіраванні Людовіка XIV складае агульны мастацкі напрамак – барока, які размаўляе з гледачом мовай алегорый і сімвалаў.
Пры кіраванні Людовіка XV (1715 - 1774) гадзіннікі з ківачом канчаткова робяцца часткай інтэр’еру. Кансоль, на якой яны мацаваліся, з часам становіцца часткай корпуса, і з'яўляюцца гадзіннікі, названыя “картэль” (фр.м. «таблічка», «картка»). Картэлі сталі часта праектавацца архітэктарамі, як неад'емная частка інтэр'еру.
Дзівяць сваім дэкорам камінныя гадзіннікі XVIII - XIX стст. У Францыі яны атрымліваюць пышныя строі, якія ўвасобілі дасягнення мастакоў, скульптараў, і становяцца візітнай карткай краіны. У шэрагу французскіх камінных гадзіннікаў самыя выдомыя – гадзіннікі з міфалагічнымі і гістарычнымі постацямі. Выдзяляюцца гадзіннікі з алегарычнымі выявамі Афрыкі і Амерыкі, серыя Добрыя дзікуны.
У час кіравання Лізаветы Пятроўны (1742 - 1762) французская мастацкая бронза, у тым ліку і гадзіннікі, прывозіліся ў Расію для ўпрыгожвання царскіх палацаў.
У 1760 - 1770-ых, у перыяд неакласіцызму з'яўляюцца гадзіннікі са мноствам фігурак - геніяў, акружаных атрыбутамі, якія ўвасабляюць мастацтва і навуку.
Арыгінальныя канструкцыі гадзіннікаў з'явіліся падчас кіравання Дырэкторыі ў Францыі (1794 - 1799). З'яўляюцца гадзіннікі з "аголенымі" механізмамі - гадзіннікі механістычнага дызайну.
У эпоху Ампіру з'яўляецца цэлая лінія гадзіннікаў з урачыстымі, манументальна-гераічнымі кампазіцыямі, насычаная ваеннымі трафеямі, выявамі герояў і адпаведнай атрыбутыкай. Ампір, народжаны ў Францыі, незвычайна яскрава выявіў сябе ў Расіі пач. XIX ст., і стаў галоўным стылем.
У другой чвэрці XIX ст., са з'яўленнем невялікіх пакояў, з камінамі, якія сталі тапіцца не дровамі, а вуглём, камінныя гадзіннікі таксама паменшыліся ў памерах. Гэта дазволіла "не па правілах" ставіць іх на камоды, шафы, сталы.
Далейшае развіццё атрымліваюць гадзіннікі з гістарычнымі сцэнамі, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць.
На выставе прадстаўлены розныя мадэлі гадзіннікаў: ад ранніх мадэляў з ківачом пач. XVIII ст., да індустрыяльных гадзіннікаў XX ст.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Таямніцы часу 18-19 ст.» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.