3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Штодзённасць Віленскага двара

Мероприятие уже прошло

Время работы ежедневно с 09.30 до 18.00
Жанр Аксессуары, Интерьер, Предметы быта, Тематическая выставка
Стоимость входа

20 000 руб.
школьники и студенты – 10 000 руб.
экскурсионное обслуживание (45 мин.) — 30 000 руб.

З 29 красавіка па 11 верасня 2016 г. запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу «Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Штодзённасць Віленскага двара» з фондаў музея-палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх (Вільня) ў вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля (г. Нясвіж).

Музей-палац Вялікіх Князёў Літоўскіх ў Вільні з'яўляецца надзвычай знакавым месцам для гісторыі дзяржаў, тэрыторыі якіх некалі ўтваралі Вялікае Княства Літоўскае. Рэзідэнцыя Вялікага Князя на працягу некалькіх стагоддзяў заставалася адным з найважнейшых цэнтраў палітычнага жыцця ва Усходняй Еўропе.

Выстава "Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Штодзённасць Віленскага двара» дае магчымасць пазнаёміцца з тым, як быў уладкаваны побыт уладных людзей у эпоху Гедыміна, Вітаўта, Ягелонаў. Найбагатыя матэрыялы археалагічных даследаванняў, якія праводзіліся на працягу многіх гадоў на тэрыторыі палаца, як нельга лепш распавядаюць нам як дэкаравалася вялікакняская рэзідэнцыя, як яе абаранялі, чым сілкаваліся яе насельнікі, як быў уладкаваны іх побыт.

Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў - кафля, кухня, узбраенне, гігіена, ювелірныя вырабы і ўпрыгажэнні. Прадстаўленыя матэрыялы археалагічных раскопак суправаджаюцца багатым тлумачальным матэрыялам, тэкставымі стэндамі, ілюстрацыямі, тлумачальнымі тэкстамі да кожнага раздзела.

Экскурсія па выставе пабудавана такім чынам, каб максімальна поўна расказаць пра побыт вялікакняскай рэзідэнцыі ў XIV - XVII стагоддзях.
Выстава разлічана на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і яго ўладароў, навучэнцам і студэнтам, прафесійным археолагам, спецыялістам па матэрыяльнай культуры, шырокаму колу наведвальнікаў.

Жадаючым азнаёміцца з выставай не абавязкова набываць квіток на наведванне палацава-паркавага ансамбля! Досыць аплаціць уваходны білет на выставу!

Тэлефоны для даведак: 80177020602, +375295518051, +375291903149.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Археалагічныя знаходкі Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх. Штодзённасць Віленскага двара» в Минске, место проведения выставки  - «Несвиж».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.