3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Семечкі

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — вс.: 11:00 — 19:00. пн.: выходной
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Полный - 40 000 руб.,
студенты - 30 000 руб.,
школьники, пенсионеры, инвалиды 3-й группы - 20 000 руб.,
дети до 7 лет, инвалиды 1 и 2-й группы - бесплатно,
группы до 15 человек - 20 000 руб.,
группы от 15 человек - 15 000 руб. 

27 красавіка 2016 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё арт-праекта «Семечкі». Праект увасабляе пазітыўнае мастацтва. Важнай задачай ставіцца напоўніць наведвальнікаў станоўчымі эмоцыямі. Выбраўшы аб’ектам для сваіх творчых эксперыментаў семя сланечніка, удзельнікі праекта пакажуць, як праз нешта, на першы погляд, самае нязначнае, можна стварыць сабе і тым, хто побач, добры настрой, укласці глыбокі сэнс і пагуляць са значэннем гэтага слова: семечкі, насенне, зерне, плод, сланечнік, сонца.

Ідэя праекта не прадугледжвае строгіх абмежаванняў для яго ўдзельнікаў і дае ім поўную свабоду для самавыяўлення. Мастакі вольныя імправізаваць літаральна ва ўсім: пачынаючы ад перавагі відавой разнастайнасці выяўленчага мастацтва, выбару матэрыялу, тэхнікі выканання і завяршаючы аўтарскай інтэрпрэтацыяй сэнсавай фабулы выставы. Мабыць, адзіным патрабаваннем да ўдзельнікаў з’яўляецца выдатнае пачуццё гумару, добры густ, прасторавае мысленне і прафесіяналізм.
Радзімай семечак з’яўляецца Амерыка. У Еўропу сланечнік завезлі іспанскія захопнікі толькі ў XVI стагоддзі. Ім сталі ўпрыгожваць сады і кветнікі каля дамоў. У Расію насенне сланечніка завёз з Галандыі Пётр I. Славяне называлі гэту расліну «кветкай сонца» і спачатку выкарыстоўвалі яе выключна як упрыгожванне. Толькі ў XVIII стагоддзі семечкі пачалі ўжываць у ежу. І, напэўна, з тых часоў гэты прадукт стаў сапраўды народным. За апошнія гадоў 20 «сонечны» прадукт канчаткова перавандраваў у крамы і супермаркеты. Дадзенай выставай мастакі перанясуць нас у дзіцячыя гады, дапамогуць стварыць атмасферу той эпохі, калі ў кожным пераходзе, на вакзалах, каля крам можна было купіць шкляначку або кулёк семечак у бабуль.
Як захаваць сонечны настрой і энергію на кожны дзень? Вядома ж, семечка сланечніка шмат у чым дапаможа нам! Якім чынам? Наша выстава распавядзе пра семечку літаральна ўсё! Праз яркія, запамінальныя вобразы, створаныя мастакамі ў жывапісных, графічных творах, інсталяцыях, арт-аб’ектах глядач зможа даведацца, напрыклад, што семечка – гэта вітамінны акумулятар, з яе дапамогай можна займацца медытацыяй (падчас спажывання чалавек прымае энергію самога сонца), для мужчын яна з’яўляецца не толькі выдатным сродкам не заснуць за рулём, а таксама шмат чым іншым.
Апрача таго, «семечка» з’яўляецца яркай метафарай творчага саюза мастакоў. Кожны з нас мае сваё зерне таленту, з якога нараджаюцца творы мастацтва. Калі ж мастакі аб’яднаны агульнай ідэяй і экспазіцыйнай прасторай, іх карціны складаюцца ў прыгожую і арыгінальную «кветку» творчасці.

Выстава будзе працаваць з 27 красавіка па 15 мая 2016 года. Тэлефоны для даведак: +375 17 288-15-49, +375 17 290-60-10 – Палац мастацтва +375 17 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў,
+375 29 639-24-61 – Васіль Зянько (куратар праекта).

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Семечкі» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.