3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Жывапіс левым вокам

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 12:00 — 22:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

20 000 руб.

Персанальная выстава Захара Кудзіна / Беларусь
"Жывапіс левым вокам"


Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" прадстаўляе адкрыццё персанальнай выставы маладога беларускага мастака Захара Кудзіна "Жывапіс левым вокам". Захар Кудзін - адзін з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення мастакоў, якія займаюцца сучасным жывапісам. Пражыўшы два гады ў Нью-Ёрку і пераасэнсаваўшы вопыт сучаснага жывапіснага мастацтва Амерыкі, мастак прапануе аўтарскі напрамак у жывапісе, які грунтуецца на дасягненнях і праблематыцы нейраэстэтыкі, навукі XXI стагоддзя. Задача нейраэстэтыкі – выявіць нейронавую прыроду прыгажосці і зразумець з якой прычыны яна выклікае моцныя пачуцці?

Назва выставы "Жывапіс левым вокам" Left eye painting пайшла ад фізічнай магчымасці мастака бачыць левым, ушкоджаным глаўкомай, вокам. Творы Left eye painting - гэта магчымасць для гледача даследваць прыроду ўласнага ўспрымання і эмоцый, а не спроба зразумець убачанае.

Захар Кудзін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. У 2007 скончыў Мінскі каледж мастацтваў імя Глебава. З 2005 года з'яўляецца адным з актыўных прадстаўнікоў маладога пакалення, якое шчыруе на ніве сучаснага мастацтва. Удзельнік беларускіх і міжнародных выставаў; у 2011 – 2013 гадах выстаўляўся ў ЗША. Працы Кудзіна знаходзяцца ў прыватных калекцыях Еўропы, Азіі і Амерыкі, а таксама ў апекуна рады музею МоМА (Нью-Ёрк, ЗША).

У 2015 годзе Захар Кудзін стаў канкурсантам праекта "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам".

Адкрыццё выставы адбудзецца 5 траўня а 19-й гадзіне па адрасе: праспект Незалежнасці, 37А.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Жывапіс левым вокам» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.