3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Цёмны пакой

Мероприятие уже прошло

Время работы ср.-сб.: 11:00 - 20:00, вс.: 11:00 - 18:00 пн.,вт.: выходной
Жанр Современное искусство
Стоимость входа

Полный – 30 000 руб.,
льготный – 20 000 руб.

Якія мы? Што мы бачым навокал?
На працягу дня перад вачыма змяняецца мільён вобразаў. Калейдаскоп жыцця складае мудрагелістыя карункі. Усе мільгаціць і пераліваецца.

Няма ні секунды часу спыніцца і падумаць, азірнуцца вакол сябе. «Трэба ствараць нешта новае, адлюстроўваць сучаснасць.» - С.Г.

Сяргей аналізуе самога сябе, свае ўчынкі, станы і дзеянні. Мастак падае урок не толькі сабе - грамадству. Рэфлексіі на тэму сучаснасці ўсё больш захопліваюць. Нас прымушаюць самастойна рабіць высновы і заключэнні. Бачыць і разумець жыццё, сачыць за лініяй сюжэту. Разумець механізмы руху. Мастак не абмяжоўвае сябе палатном і фарбамі - у справу ідуць пластык, туш, aб’екты Ready Made. Работы Сяргея Грыневіча эмацыйныя - запал, туга, боль, каханне - квінтэсенцыя жыцця, шалёны кактэйль рэальнасці.
У аўтара няма жадання ліслівіць каму-небудзь, яго творы адлюстроўваюць «жыццё без купюр», выкарыстоўваючы стэрэатыпы і прынцыпы свайго часу, атрымліваючы ў грамадзтва водгук на праніклівасць, бескампрамісную і часцяком нечаканую візуалізацыю ўнутранага свету творцы, прапанаваную ім самім.
На кожнай карціне разгортваецца цэлы свет, пражываюцца цэлыя жыцці. Што хаваецца ў цёмным пакоі? Якія сакрэты ён захоўвае? Карціны складваюцца з простых і звычайных прадметаў і нават колер, часам сыходзіць на задні план. Персанажы жывуць сваім жыццём, залучаючы нас у свой свет. Ніякіх слоў - толькі рух. І яшчэ гукі ў цішыні і паўзмроку. І аказваецца цішыня можа аглушыць, а цемра паглынуць.
Апускаешся ў дарослы свет ўзаемаадносіны мужчыны і жанчыны. Ўнутраны свет кожнага. Погляд, накіраваны на Вас. Вы не заўважаеце, як ўключаецеся ў гэтую гульню. Гледзячы на працу, глядач неўсвядомлена ''дамалёўвае'' ўжо сваю карціну - сваё жыццё, свае адносіны і каханне, бо форма - гэта толькі сродак выказвання. А мы элементы – кампазіцыі, і толькі прагледзеўшы усё да канца, мы зможам паставіць кропку…

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Цёмны пакой» в Минске, место проведения выставки  - «Галерея ДК».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.