3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Лагойшчына — наш маляўнічы скарб

Мероприятие уже прошло

Время работы ежедневно с 10.00 до 18.00
Жанр Живопись
Стоимость входа

свободный

Сярод адметных мясцінаў Мінскай вобласці вялікай папулярнасцю сярод мастакоў карыстаецца Лагойшчына. Тут плённа стваралі свае пейзажы Віталь Цвірка і Сяргей Каткоў, класікі беларускага пейзажнага жывапісу, тут праводзіліся шматлікія мастацкія плэнэры пад кіраўніцтвам Уладзіміра Рынкевіча і інш. 

Сёлетнюю вясну на Лагойшчыне вітаюць у сваёй творчасці беларускія мастакі Андрэй Лычкоўскі (Узда), Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка (Мінск). Іх творчасць характарызуецца тым, што яны малююць з натуры, арганізоўваюць выставы ў малых гарадах Беларусі, куды зрэдку можа завітаць сталічная мастацкая выстава. Разам з імі ў выставе прымае ўдзел славуты мастак Лагойшчыны Ігар Лыскавец, які пасля завяршэння вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў плённа працуе на сваёй малой Радзіме. Апрача веснавой сюіты разнастайных пейзажных матываў у алейным жывапісе і пастэлі, мастакі прапануюць творы, прысвечаныя слаўным сынам Лагойшчыны – братам Тышкевічам, а таксама іншым дзеячам беларускай культуры. 

У дзень адкрыцця  выставы мастакі правядуць на працягу некалькіх гадзін жывапісны плэнэр на высокіх лагойскіх пагорках, а таксама арганізуюць для гледачоў выставы майстар-клас: вокаімгненнае маляванне партрэтаў з натуры, калектыўнае напісанне нацюрмортных пастановак і да т.п. Пасля завяршэння выставы свае лепшыя творы мастакі падораць раённаму гістарычнаму музею. 

Няхай красуе наша дарагая Лагойшчына і ўзбагачаецца новымі культурнымі падзеямі!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Лагойшчына — наш маляўнічы скарб» в Минске, место проведения выставки  - «Районный центр культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.