3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Форма спалучэння

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: 11:00 — 19:00. вс.,пн. — выходные
Жанр Живопись
Стоимость входа

30 000 руб. – агульны на экспазіцыю
20 000 руб. – студэнты і члены творчых саюзаў (пры прад’яўленні пасведчання)
15 000 руб. – школьнікі і пенсіянеры (пры прад'яўленні пенс. пасведчання)
бясплатна – дзеці да 5 гадоў.

12 красавіка 2016 года а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА - пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё праекта мастакоў-жывапісцаў Барыса і Івана Семілетавых і Валянціна Нуднова «Форма спалучэння».

Мастакі, якія прадстаўлены на гэтай выстаўцы, працуюць у розных накірунках. Яны належаць да розных пакаленняў. Аднак іх аб`ядноўвае шчырасць пазіцыі ў мастацтве, імкненне да цэласці і яснасці выразу гэтай пазіцыі ў сваіх работах.
Кожны з трох аўтараў вырашае пастаўленыя перад сабой задачы сваімі метадамі. Тым не меньш сугучнасць гэтых задач і экспресія, якая ляжыць ў іх аснове, дазваляюць ім шчасна суіснаваць ў рамках дадзенай выставачнай прасторы, захоўвая індывідуальнасць і дадаткоўвая адзін аднаго.
Агульны экспресіянісцкі пачатак напаўняе іх работы напругай і ўнутранай энэргіяй. У творах Барыса Семілетава яна дапамагае па-новаму раскрыць форму и сутнасць прадметаў. У Івана Семілетава гэта экспрэсіўнае ўспрыманне з`яў і дзеянняў. Валянцін Нудноў эмацыянальна пережывае пэўныя часавыя адрэзкі, трансфармуя і называя іх праз пэўныя з`явы.
Назва выстаўкі «Форма спалучэння» – гэта гульня слоў, зрушэнне паняццяў, надаванне гэтым паняццям новага сэнсу. Як некалькі хімічных элементаў, калі злучаюцца, ствараюць нейкае рэчыва, якое пазначана формулай, гэтак і розныя мастакі, калі аб`ядноўваюцца ў якой-небудзь выставачнай прасторы, часам злучаюцца ў зусім нечаканую новую эстэтычную субстанцыю.
Выяўленчая складаючая формулы, стылізаваная ў знак графіці, рэч сама па себе не даўгавечная, падкрэслівае пэўную іронію мастакоў па стаўленні да залішняй сур`ёзнасці ва ўспрыманні дадзеных «формаў спалучэння».
Формула хутчэй бутафорская, зыбкая для працяглага існавання ў часе. Яна паказвае толькі наяўнасць ў аўтараў некаторых, прыдатных для «спалучэння» пазіцый, але не змацоўвае іх «навек», пакідае ім права рухацца кожнаму ў сваім накірунку, не цэментуе іх у якім-небудзь «ізме».
Варыянтаў такіх «спалучэнняў» можа быть мноства. На гэтай выстаўцы прадстаўлены адзін з іх.

Барыс Семілетаў
Нарадзіўся ў 1956 г. ў Мінску.
1971-1975 – вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К. Глебава.
1983 – скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1983 - удзельнічае ў мастацкіх выстаўках.
З 1993 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
Іван Семілетаў
Нарадзіўся ў 1980 г. ў Мінску.
1991-1993 – вучыўся ў Гімназіі - каледжы мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.
2004 – cкончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З 1997 - удзельнічае ў мастацкіх выстаўках.
З 2008 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
Валянцін Нудноў
Нарадзіўся ў 1961 г. ў Мінску.
1972-1979 – вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтернаце па музыцы і па выяўленчаму мастацтву.
1984 – скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1985 - удзельнічае ў мастацкіх выстаўках.
З 1999 – сябра Беларускага саюза мастакоў.

Выстаўка працягнецца па 30 красавіка 2016 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Форма спалучэння» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.