Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Шыццё як жыццё

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 10:00 до 18:00; пн.: выходной
Жанр Декоративно-прикладное искусство, Текстиль
Стоимость входа

для школьников 5 000 руб.
для учащихся колледжей, техникумов и высших учебных заведений 5 000 руб.
для остальных категорий посетителей 10 000 руб.  

Філіял Веткаўскага музея ў чарговы раз рады прэзентаваць працы гомельскіх майстроў. На гэты раз наведвальнікі музея будуць мець магчымасць атрымаць творчую асалоду ад прац гамяльчанкі Святланы Баразны, якая даволі доўгі час займаецца тэхнікай лапікавага шыцця ("пэчворк").

Як распавядае сама майстар, рукадзеллем займалася заўжды, нават у самым маленькім узросце. У арсенале Святланы Георгіеўны і іголкі з каляровымі ніткамі, і спіцы, і кручкі, і "вілкі" для вязання, і лаза з прыстасаваннямі для пляцення, папера, тканіна, нажніцы… Гэты рад можна працягваць бясконца. Але ж самае блізкае і "цёплае" – гэта лапікавае шыццё. Старыя сукенкі, паліто, нагавіцы, спадніцы, што "захламляюць" нашы шафы, Святлана Баразна па-майстэрску ператварае ў шэдэўры інтэр’ернага дэкору. Многія рэчы могуць служыць як утылітарнай рэччу (сурвэткі пад гарачае, пледы, касметычкі, падушачкі), так і вартым упрыгожаннем для канапы ці цэлага дома.

Праз прадстаўленыя працы можна прасачыць рост майстра, які праходзіць доўгі шлях выпрабаванняў. Аўтар здзіўляе сваім пачуццём густу і светаўспрымання. Чалавечае жаданне можа раскрывацца ў розных сферах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, і зараз яно рэалізуецца праз "лапікавае" майстэрства. Асабістае знаёмства музея са Святланай Георгіеўнай дазваляе сцвярджаць, што яна адчувае не толькі колеравую гаму і фактуру матэрыялаў, але і чалавека, для якога шыецца тая ці іншая рэч.

На выставе можна будзе пабачыць каля паўсотні аўтарскіх рэчаў, якія выкананы ў тэхніцы лапікавага шыцця.

УВАГА! Перад адкрыццём выставы 11 сакавіка 2016 года, а 15-й гадзіне, запланаваны майстар-клас па лапікавым шыцці.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы