3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Простыя рэчы

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-сб.: 10:00 — 16:30, вс.: выходной
Жанр Карикатура
Стоимость входа

Школьнікі – 10 000 руб.
Студэнты – 14 000 руб.
Дарослыя – 20 000 руб.

Простыя рэчы
Урачыстае адкрыццё выстаўкі работ мастака-карыкатурыста
Анатоля Гармазы


1 красавіка ў Міжнародны дзень гумару а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі мастака-карыкатурыста Анатоля Гармазы “Простыя рэчы”.
Анатоль Іванавіч Гармаза нарадзіўся 10 лютага 1955 года ў вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, у 1987 г. мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя Кірава. З 1978 г. з’яўляўся літсупрацоўнікам часопіса «Вожык», з 1984 г. па 1995 г. працаваў галоўным мастаком гэтага часопіса, з лістапада 1995 г. быў шэф-рэдактарам газеты «Пікнік». Аформіў шмат кніг, у тым ліку школьныя падручнікі, персанальныя кнігі карыкатур, кнігі для дзяцей, творы беларускіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах «Звязда», «Советская Белоруссия», «Белорусская нива», «Беларускі час», а таксама ў замежных выданнях. Зараз А. І. Гармазу ведаюць не толькі як знакамітага таленавітага мастака-карыкатурыста, але і як выдаўца. Анатоль Іванавіч з’яўлеецца дырэктарам ААТ "Рэдакцыя газеты "Шапокляк", выданні якога вельмі запатрабаваныя і папулярныя не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі краіны.
Напрыканцы 2015 года пабачыла свет кніга карыкатур Анатоля Гармазы “Простыя рэчы”. У кнізе сабраны лепшыя малюнкі мастака за апошнія некалькі год. І як піша сам аўтар “буду вельмі рад, калі ты, чытач, гартаючы старонкі, атрымаеш асалоду ад майго майстэрства. І ўсміхнешся…”. Таму што галоўнае ў творчасці карыкатурыста – смех. А ўсе мастацкія работы Анатоля Гармазы напоўнены шчырым гумарам і лагодным смехам.
На выстаўцы будуць прадстаўлены новыя работы Анатоля Іванавіча, сяброўскія шаржы і некаторыя карыкатуры з новай кнігі.
Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел знакамітыя мастакі-карыкатурысты Мікола Гіргель і Сяргей Волкаў, вядомы беларускі паэт-песеннік Алег Жукаў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Надзея Мікуліч, эстрадная спявачка, салістка Ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС Таццяна Шатэрнік.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Простыя рэчы» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.