3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Наша сучаснасць

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — вс.: 11:00 — 19:00. пн.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

Полный - 40 000 руб.,
студенты - 30 000 руб.,
школьники, пенсионеры, инвалиды 3-й группы - 20 000 руб.,
дети до 7 лет, инвалиды 1 и 2-й группы - бесплатно,
группы до 15 человек - 20 000 руб.,
группы от 15 человек - 15 000 руб.

30 сакавіка 2016 года а 17-й гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выстаўкі твораў выяўленчага мастацтва секцыі “Традыцыя” Беларускага саюза мастакоў “Наша сучаснасць”.

Калектыў мастакоў, у складзе якога дваццаць пяць даволі вядомых у рэспубліцы сяброў творчай арганізацыі, быў створаны пяць гадоў таму. “Галоўны прынцып – рэалістычны метад адлюстравання свайго светаўспрымання, – адзначае старшыня секцыі “Традыцыя” Уладзімір Уродніч. – Адлюстроўваючы пленэрны падыход у жывапіснай манеры, непасрэднае стаўленне да сучаснага рытму навакольнага свету, мастакі аб’яднання спрабуюць захаваць адметныя рысы той рамантыкі, якая гучала на палотнах жывапісцаў “суровага стылю”. Яны па-свойму імкнуцца ўключыцца ў існуючую плынь арт-працэсу. Аднак, бадай галоўнай рысай творчасці мастакоў аб’яднання з’яўляецца цесная сувязь з тым асяроддзем, дзе яны нарадзіліся, спасціглі прафесійнае майстэрства, наблізіліся да мастацкай праўды. Аўтарскі погляд кожнага з іх пачынаецца з эпіграфа: “Радзіма мая дарагая…”. Мастакам вельмі хочацца, каб іх голас аб Бацькаўшчыне гучаў не толькі меладычна і па-сапраўднаму, але і цёпла, і дабразычліва. З’яўляючыся сучаснікамі, мастакі набліжаюць сябе да той няпростай рэальнасці, у якой мы жывем і фарміруем яе. Няспынны працэс адбору духоўных каштоўнасцей патрабуе ад кожнага з нас пэўнай пазіцыі і выбару. Усведамляючы словы Францыска Скарыны “напісанае застаецца”, мастакі аб’яднання “Традыцыя” адказна ставяцца да таго, што кожны з нас можа пакінуць нашчадкам.
Тэхнагенная рэальнасць часу дазваляе па-рознаму зрабіць крок у гісторыю. Жывая, непасрэдная сардэчная рытміка кожнага з нас, у спалучэнні з неардынарным мысленнем чалавека, была і пакуль, на наш погляд, застаюцца невычэрпнымі магчымасцямі душы чалавека. Менавіта гэты тэзіс аб’ядноўвае жывапісцаў секцыі “Традыцыя”.
Мастакі аб’яднання спадзяюцца, што гэтая выстаўка будзе садзейнічаць павышэнню цікавасці мастацкай супольнасці і наведвальнікаў да рэалістычнага жывапісу. Удзельнікі выстаўкі зрабілі свой выбар не выпадкова. Знешнія спакусы, якія сёння існуюць у сусветным арт-працэсе, разбуральна дзейнічаюць на нацыянальныя школы выяўленчага мастацтва. Жаданне многіх упісацца ў гэтую плынь адначасова нараджае і адваротны працэс – як утрымаць тыя краевугольныя камяні, на якіх сфарміравалася традыцыйная мастацкая культура Беларусі.
Што тычыцца дадзенай экспазіцыі, то яна сфарміравана намаганнямі вядучай групы мастакоў-рэалістаў, якія жывуць і працуюць у Мінску. Сярод іх народны мастак Рэспублікі Беларусь акадэмік Георгій Паплаўскі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь М. Апіёк, Л. Дударэнка, У. Гардзеенка, У. Уродніч; жывапісцы: В. Барабанцаў, М. Мішчанка, Л. Гоманаў. Да ўдзелу ў выстаўцы запрошаны: А. Жукоўскі, І. Бархаткоў, А. Лубнеўскі, Н. Голышава з Мінска, У. Шпартаў з Брэста, Б. Первунінскіх з Магілёва, М. Клімаў з Брэста, М. Бандарчук з Гродна, М. Казакевіч, Р. Ландарскі з Гомеля, М. Таранда з Оршы.
Удзельнікі выстаўкі не перашкаджаюць іншым пошукавым накірункам у мастацтве, аднак, для іх саміх жыць і працаваць побач з рэальнасцю з выкарыстаннем адэкватнага почырку, з’яўляецца справай прынцыпу.”

Выстава будзе працаваць з 30 сакавіка па 12 красавіка 2016 года.
Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Наша сучаснасць» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.