3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выставы жывапісу Мікалая Кухарэнкі

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — вс.: 11:00 — 19:00. пн.: выходной
Жанр Живопись

30 сакавіка 2016 года а 17-й гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Мікалая Кухарэнкі, прымеркаваная да 60-годдзя мастака.

Выстава прэзентуе партрэты, пейзажы і нацюрморты Мікалая Кухарэнкі, створаныя за апошнія пятнаццаць гадоў. Шырокай публіцы, напэўна, найбольш вядомыя партрэты мастака, і гэта невыпадкова, бо, па прызнанню самога аўтара, гэты жанр з’яўляецца яго любімым, менавіта яму ён аддае перавагу. У партрэтах, якія стварае мастак, ён імкнецца перадаць унутраны свет чалавека, паглыбленага ў сябе. Ціхая, пранікнёная задуменнасць прысутнічае і ў яго пейзажах, у іх адчуваецца размераны, няспешны рытм жыцця. Прырода жыве сама па сабе, адасоблена ад чалавека. Фарбы гарманічна стрыманыя, што дазваляе бясконца ўзірацца ў матыў і паступова ўжывацца, адчуваючы цішыню і спакой прыроды. Нацюрморты Мікалая Кухарэнкі разнастайныя па тэматыцы і мастацкіх задачах. У нацюрмортах і партрэтах аўтара часта прысутнічае адкрытая прастора, напрыклад, расчыненае вакно, якое сімвалізуе сувязь з навакольным светам. Тое, што адбываецца звонку, аказвае значны ўплыў на мастака. Ён не замкнёны ў самім сабе, не засяроджаны на ідэалістычных або абстрактных летуценнях, яго жвава хвалюе навакольнае.

Мікалай Кухарэнка
Нарадзіўся 10.02.1956 г. у горадзе Клінцы Бранскай вобласці.
Жаданне стаць мастаком прывяло яго спачатку ў мастацкую студыю ў школе, потым у Разанскае мастацкае вучылішча (1972 - 1976 гг.).
З 1978 г. працаваў выкладчыкам у Мазырскай мастацкай школе. У 1980 пераехаў у Светлагорск, дзе ўзначаліў дзіцячую мастацкую школу.
У 1996 г. скончыў мастацтвазнаўчы факультэт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І.Я.Рэпіна.
З 1997 па 2000 гг. сумесна з Віктарам Баранавым і іншымі светлагорскімі мастакамі быў арганізатарам перасоўных выстаў у гарадах Гомельскай вобласці – Рэчыцы, Жлобіне, Мазыры, Нароўлі, Калінкавічах, Светлагорску ды інш.
Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх выстаў і міжнародных пленэраў.

Выстава будзе працаваць з 30 сакавіка па 12 красавіка 2016 года.
Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выставы жывапісу Мікалая Кухарэнкі» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.