3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Скарбы князёў Радзівілаў у Скарбцы Мірскага замка

Мероприятие уже прошло

Время работы ежедневно с 10.00 до 18.00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Пн.-пт.: 80 000 руб.,
сб.-вс.: 100 000 руб.

31 сакавіка ў Мірскім замку адбудзецца адкрыццё міжнароднай выставы, прысвечанай князям Радзівілам. Мерапрыемства прымеркавана да пяцігоддзя стварэння музея «Замкавы комплекс «Мір» як самастойнай установы.

Выстава «Скарбы князёў Радзівілаў у Скарбцы Мірскага замка» з’яўляецца сумесным праектам музеяў Біржайскага краю «Села», Кедайняйскага краю, «Палаца вялікіх князёў літоўскіх», «Замкавага комплексу «Мір» і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Канцэпцыя выставы звязана з легендарнымі асобамі эпохі XVI стагоддзя - Мікалаем Радзівілам Чорным і Мікалаем Радзівілам Рудым. 

На выставе ў вітрынах прадстаўлены музейныя экспанаты, якія адносяцца да дадзенай эпохі: кафлі з палацаў Радзівілаў, наканечнікі стрэл, дошкі з эпітафіямі, гравюры, манеты ВКЛ XVI ст.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае арыгінальнае выданне Брэсцкай Бібліі 1563 г. з фондаў Музея Біржайскага краю «Села. На тытульным лісце гэтага фаліянта выгравіраваны герб Радзівілаў. На першай старонцы - прысвячэнне каралю Жыгімонту Аўгусту. Усе тэксты Старога і Новага Запаветаў суправаджаюцца каментарамі і шматлікімі ілюстрацыямі. Радзівілаўская Біблія неаднаразова перавыдавалася ў Брэсце, Нясвіжы, Вільні, а таксама ў Расіі і Германіі. Усяго ў Брэсцкай друкарні, па дадзеных гісторыкаў, выйшлі ў свет 40 кніг на польскай і лацінскай мовах. Пры іх афармленні выкарыстоўваліся рэнесансная графіка, вытанчаны наборны арнамент, фігурная ксілаграфія, гатычны шрыфт. 

Выстава «Скарбы князёў Радзівілаў у Скарбцы Мірскага замка» будзе доўжыцца да 28 мая 2016 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Скарбы князёў Радзівілаў у Скарбцы Мірскага замка» в Гродно, место проведения выставки  - «Мирский замок».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.