3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Героіка і лірыка мінулага стагоддзя

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00
Жанр Живопись
Стоимость входа

Для учащихся и студентов – 25 000 руб.,
для взрослых и студентов-заочников – 50 000 руб.   

Рускі жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Многія з прадстаўленых на выставе работ у апошні раз экспанаваліся ў эпоху, якая стала ўжо гісторыяй – час СССР.
Змяніліся стагоддзі, і тое, што ўчора яшчэ здавалася часткай штодзённасці, сёння бачыцца інакш – без навязаных і дакучлівых інтэрпрэтацый, як чыстая гульня колеру і святла, як класічная мастацкая форма.
Нягледзячы на звыклую ўжо ўстаноўку шукаць у савецкім мастацтве савецкае ці дакладней сацрэалістычнае, беглы погляд на выстаўленыя творы пераконвае нас у тым, што не ідэалогія вызначала фармат і кірунак развіцця мастацтва – часткова толькі выбар некаторых тэм або сюжэтаў, а сама жывапісная стыхія, пластычная мова і воля мастака. І ў сувязі з гэтым міжволі даводзіцца канстатаваць, што не Максім Горкі быў натхняльнікам рускіх жывапісцаў мінулага стагоддзя (у гэта ніхто ніколі, здаецца, і не верыў), а французскія імпрэсіяністы другой паловы XIX стагоддзя і рускія імпрэсіяністы пачатку стагоддзя XX. Імпрэсіяністычнае разуменне формы, колеру, святла ляжыць у аснове рускага, так званага сацыялістычнага рэалізму, таксама як мова акадэмічнага мастацтва, што ішло яшчэ ад класіцызму і ляжыць у аснове жывапісу перадзвіжнікаў, якія часта свядома ўхіляліся ад залішняй, як уяўлялася, жывапіснасці. Таму так арганічна на адной выставе глядзяцца і тыя мастакі, што заявілі пра сябе яшчэ на мяжы XIX–XX стагоддзяў (Ігар Грабар, Ілья Машкоў, Пётр Канчалоўскі, Ісаак Бродскі), і тыя, што сталі вядучымі майстрамі ў першай палове ХХ стагоддзя (Аляксандр Герасімаў, Сяргей Герасімаў, Георгій Піменаў, Аляксей і Сяргей Ткачовы, Рыгор Ніскі, Аркадзь Пластаў). У іх працах, у першую чаргу, мы бачым суб’ектыўнае, унутранае, і ў меншай ступені – сацыяльнае, можа быць, таму, што савецкая ўлада прыклала каласальныя намаганні, каб сцерці любыя сацыяльныя адрозненні.

На выставе «Героіка і лірыка мінулага стагоддзя» прадстаўлена больш за 40 твораў рускага жывапісу.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Героіка і лірыка мінулага стагоддзя» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.