3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Эпіфанія

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: 10:00 — 18:00. вс.,пн. — выходные
Жанр Живопись
Стоимость входа

Свободный

Выстава жывапісу, прысвечаная 60-годдзю мастака Спартака Аруцюняна.

30 сакавіка 2016 г. а 18:30 Мемарыяльнаы музей-майстэрня З.І. Азгура адкрывае выставу жывапісу “Эпіфанія”, прысвечаную 60-ым угодкам мастака Спартака Аруцюняна.

Спартак Арацюнян нарадзіўся ў Арменіі ў вёсцы Эгвард. Навучаўся ў мастацкай школе, у студыі Марата Нурынджаняна, у Капанскім Архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме.

На Беларусь прыехаў у 1977 годзе. З таго моманту плённа працуе, ладзіць выставы, не спыняецца на дасягнутым.

На дадзенай выставе прадстаўлены працы розных перыядаў творчасці.

У традыцыйным разуменні “эпіфанія” – бачная або адчувальная праява нейкай моцы, перадусім боскай ці звышнатуральнай.

З’яву (з’яўленне) мастацкай ідэі прасачыць даволі складана: часам – гэта доўгія ваганні ў пошуку недасягальнай летуценнасці кампазіцыі, часам – гэта раптоўнае імгненне, полых, азарэнне.

Кожны новы мастацкі твор – гэта з’яўленне.

Невялікія жывапісныя палотны канцэнтруюць у сабе вузел эмоцый. Гэта не аповед, гэта не шлях – гэта вузел, у якім сабраны фарбы і настроі мастака.

Уся творчасць мастака – гэта сінтэз цёплага, насычанага армянскага каларыту са срэбным, пранізліва-дрыготкім беларускім адценнем.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Эпіфанія» в Минске, место проведения выставки  - «Мемориальный музей З.И. Азгура».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.