3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Пад зоркай Касцюшкі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 09:00 — 18:00
Жанр Книжная
Стоимость входа

Бесплатно

Да 270-годдзя з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Пад зоркай Касцюшкі», дзе прадстаўлены выданні з фондаў аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў. На экспазіцыі можна ўбачыць працы беларускіх, польскіх, рускіх навукоўцаў і даследчыкаў канца ХІХ – пач. ХХІ стст., якія распавядаюць пра жыццё і дзейнасць легендарнай асобы. Многія кнігі, якія прадстаўлены на выставе, з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю.  

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746-1817) – адзін з тых сусветна вядомых дзеячаў, якія нарадзіліся і ўзгадаваны на беларускіх прасторах, а карысць прынеслі для многіх народаў. Яму было наканавана лёсам стаць нацыянальным героем не толькі Беларусі, але і Польшчы, Францыі, ЗША. Не толькі беларусы ўшаноўваюць памяць пра Тадэвуша Касцюшку. Помнікі нашаму суайчынніку ёсць у Кракаве, Лодзі (Польшча), Вашынгтоне, Чыкага, Мілуокі, Кліўлендзе (ЗША), Салюры (Швейцарыя). Яго імя носіць самая высокая гара Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, востраў на Алясцы (ЗША). 

Тадэвуш Касцюшка – асоба адметная ў гісторыі. Значэнне яго вайсковай і палітычнай дзейнасці, уплыў на гістарычныя падзеі даследуюцца ў працах сучасных навукоўцаў. На выставе прадстаўлены аўтарскія выданні, зборнікі навуковых прац і публікацыі ў перыядычным друку. Матэрыялы экспазіцыі яшчэ раз сведчаць, што Тадэвуш Касцюшка застаўся ў сусветнай гісторыі неардынарнай асобай, якая прыцягвала ўвагу многіх пакаленняў у мінулым, а сёння цікавіць даследчыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і тых, хто імкнецца глыбей ведаць нашу багатую спадчыну. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Пад зоркай Касцюшкі» в Минске, место проведения выставки  - «Президентская библиотека Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.