3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Вясёлы Пушкін

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-сб.: 10:00 — 17:00, вс.: выходной
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Школьнікі – 10000 бел. руб.
Студэнты - 14000 бел. руб.
Дарослыя – 20 000 бел. руб.

Адкрыццё выстаўкі работ І. Шаймарданава са збораў Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» (Пушкінскі Запаведнік).

24 сакавіка а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё выстаўкі работ пецярбургскага мастака Ігара Шаймарданава са збораў Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» (Пушкінскі Запаведнік) «Вясёлы Пушкін». Выстаўка арганізавана ў рамках заключанага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа і Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным і прыродна-ландшафтным музеем-запаведнікам А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» (Пушкінскі Запаведнік) аб правядзенні сумесных выставачных і культурна-адукацыйных праектаў.

Якуб Колас рана, яшчэ ў маленстве, выявіў свае асаблівыя стасункі з рускай класікай: «Я хорошо помню: в детские годы в моей пастушеской сумке лежал небольшой, изрядно потрёпанный томик пушкинской поэзии. К тому времени я уже кое-как научился читать, и чтение стало моей страстью. Я мог прочесть наизусть от начала до конца «Полтаву», «Братьев-разбойников», «Цыган» и много лирических стихотворений». Так пачаўся шлях да А.С. Пушкіна самога Якуба Коласа, а у хуткім часе голас А. С. Пушкіна загучаў па-беларуску дзякуючы таленту беларускага класіка – у 1937 г. Якуб Колас пераклаў знакамітую паэму «Палтава».

Выстаўка «Вясёлы Пушкін» – вынік шматгадовага супрацоўніцтва найстарэйшага музея-запаведніка Расіі – Пушкінскага запаведніка – і мастака Ігара Дзмітрыевіча Шаймарданова. У 1999-м годзе, працуючы над спектаклям да 200-гадовага юбілею А. С. Пушкіна, мастак вырашыў паказаць паэта такім, якім ён быў у паўсядзённым жыцці, вызваліць яго вобраз ад клішэ і стэрэатыпаў, зрабіўшы жывым і вясёлым. Паводле задумы аўтара, выстаўка ўяўляе сабой маленькую выдуманую навэлу з жыцця Пушкіна. Гэта прыдуманыя, ці амаль праўдзівыя гісторыі з дзвюх зім і двух гадоў, праведзеных А. С. Пушкіным у Міхайлаўскай ссылцы, калі ён наведваў Трыгорскае, Бугроўскі млын і Святагорскі кірмаш. 

Ігар Дзмітрыевіч Шаймарданаў скончыў Нефцекамскую мастацкую школу, Йошкар-Алінскае мастацкае вучылішча, Санкт-Пецярбургскую Акадэмію тэатральнага мастацтва. З 1995 году працуе як тэатральны мастак. Член Саюза мастакоў Расіі і Саюза тэатральных дзеячаў Расіі. У 2008 і 2009 гг. быў галоўным мастаком Усерасійскага Пушкінскага свята паэзіі ў с. Міхайлаўскім. Яго працы захоўваюцца ў Пушкінскім запаведніку, Дзяржаўным музеі А. С. Пушкіна (Масква), Усерасійскім музеі А. С. Пушкіна (Санкт-Пецярбург), Музеі-кватэры У. Набокава (Санкт-Пецярбург), Пскоўскай карціннай галерэі, прыватных калекцыях.

За даволі кароткі прамежак часу выстаўка «Вясёлы Пушкін» экспанавалася як у Расійскай Федэрацыі, так і за яе межамі, у рамках праграмы замежнага супрацоўніцтва Пушкінскага запаведніка (Эстонія, Фінляндыя, Чэхія) і заўсёды карысталася вялікім поспехам у наведвальнікаў. 

Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел госці з Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае», беларускія літаратары і мастакі. Музычным аздабленнем вечара стануць рамансы на словы А. С. Пушкіна ў выкананні студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Тэл. для даведак: +375 17 284-15-84, +375 17 284-17-02

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Вясёлы Пушкін» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.