3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Прыпавесці

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: 11:00 — 19:00. вс.,пн. — выходные
Жанр Иконопись
Стоимость входа

Свободный

18 сакавіка а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы «Прыпавесці» Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).

З 2009 года Таварыства сяброў Навіцы разам з Кафедрай сакральнага мастацтва Львоўскай акадэміі выяўленчага мастацтва арганізоўвае ў Навіцы (Малапольскае ваяводства), у цэнтры Братэрства грэка-каталіцкай моладзі Сарэпта, пленэры для мастакоў, якія абапіраюцца на традыцыі царкоўнага мастацтва. Запрашаючы мастакоў з Польшчы, Украіны, Славакіі, Беларусі і Грузіі, арганізатары звяртаюць увагу на агульныя крыніцы натхнення творцаў, што на парозе ХХІ стагоддзя займаюцца сакральнай тэматыкай. У першыя гады навіцкія пленэры былі своеасаблівым эксперыментам, што заключаўся ў стварэнні прасторы для сустрэчы творцаў з розных канфесій, якіх аб’ядноўвае захапленне іконай як жывым вобразам. З цягам гадоў яны прынялі форму, якая гаворыць пра іх выключны характар, а кола асоб, што займаюцца іх рэалізацыяй, пашырылася на мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, архітэктараў. Бо гэта не толькі сустрэча мастакоў за работай, але перш за ўсё нагода ўзяць удзел у супольнасці хрысціян, якія належаць да розных веравызнанняў і абрадаў, разам перажываюць і сузіраюць Слова Божае. Удзел у пленэры дае шанец у цішыні засяродзіцца над тым, што важна. Гэтаму спрыяюць штодзённыя малітвы, развагі і размовы.
Прадстаўленыя на выставе працы з’явіліся падчас двухтыднёвага пленэра, у якім удзельнічала 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы і Грузіі. Рыхтуючы чарговы каталог, аўтары звярнуліся да тэмы Прыпавесцяў, прапануючы мастакам ракрыць яе ў самым шырокім сэнсе, уключаючы ў мастацкую рэфлексію тэксты старазапаветныя і новазапаветныя. Задача не была лёгкай, таму што ў іканаграфічнай традыцыі адлюстраванні прыпавесцяў былі даволі рэдкія. Мастакі з розных традыцый і школ спакусіліся расказаць біблейскія тэксты наноў, з дапамогай мастацкіх сродкаў, блізкіх сучаснаму чалавеку. Спадзяемся, што сустрэча з «навіцкімі іконамі» стане для гледачоў нагодай да асабістай рэфлексіі над прыпавесцямі Старога і Новага Запаветаў..
Катажына Якубоўска-Краўчык
Матэуш Сора

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Прыпавесці» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.