3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мастацкая выстава

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — вс.: c 09:00 до 18:00; пн.: выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

свободный

Кандрат Крапіва (Кандрат Кандратавіч Атраховіч, 1896 – 1991) – вялікі сын Уздзеншчыны, які не толькі нарадзіўся ў гэтым прынёманскім краі 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок, але пачынаў тут сваю асветніцкую дзейнасць у 1920-х гг. як настаўнік ў вёсках Каменка і Астравок. За сваё доўгае жыццё ён стаў класікам сучаснай беларускай літаратуры, выбітным навукоўцам і грамадскім дзеячом. Яго вострыя сатырычныя і гумарыстычныя творы, байкі, п’есы, фельетоны назаўжды ўвайшлі ў наша жыццё як узор выкрывання негатыўных звычак, паводзін і схільнасцей у грамадстве, як заклік заўжды рухацца наперад праз пераадоленне розных пабытовых і грамадскіх недарэчнасцей і да т.п.  

Гэту выставу падрыхтавалі неўтаймаваныя беларускія мастакі-перасоўнікі Андрэй Лычкоўскі (Узда) і Фёдар Ладуцька (Мінск), сябра Беларускага саюза мастакоў, за плячыма ў якіх шматлікія творчыя падарожжы па роднай Беларусі. 

Яны прысвяцілі свае пейзажныя творы малой Радзіме “дзядзькі Кандрата”, а таксама яго далёкасяжным беларускім пуцявінам, на якіх ён знаходзіў свае незабыўныя і павучальныя вобразы літаратурнай творчасці, вывучаў невычэрпнае багацце роднай мовы. 

Прафесар Беларускай Акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка (Мінск), сябра Беларускага саюза мастакоў, прысвяціў байкапісцу і яго характэрным героям шэраг маляваных дываноў.

Маладыя мастакі-пачаткоўцы са школ Уздзеншчыны таксама прымуць ўдзел ў экспазіцыі з творчымі працамі, прысвечаным літаратурным вобразам нашага вялікага земляка. Выстава актуалізуе творчыя здабыткі Кандрата Крапівы і падкрэслівае непарушную сувязь вялікага Майстра-Востраслова з родным краем і жыццём яго суайчыннікаў. 

Частка твораў будзе падаравана ўстановам культуры Уздзеншчыны. Падчас адкрыцця выставы, якая адбудзецца 2 сакавіка, па ўжо добрай традыцыі пройдзе майстар-клас удзельнікаў, на якім мастакі будуць маляваць партрэты гледачоў.

Творцы спадзяюцца, што іх выстава выклікае жывую цікавасць аматараў мастацтваў нёманскага краю, і яны пачэрпнуць новае натхненне, перажывуць незабыўныя ўражанні для развіцця сваёй творчасці.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мастацкая выстава» в Минске, место проведения выставки  - «Узденский районный Дом культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.