3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Miniprint Талін — Мінск 2016

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: 11:00 — 19:00. вс.,пн. — выходные
Жанр Графика
Стоимость входа

Свободный

25 лютага ў 17.00. у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Miniprint Талін – Мінск 2016», прысвечанай Дню Незалежнасці Эстоніі і арганізаванай сумесна з Амбасадай Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Гэта першы праект такога кшталту ў Беларусі. Мастакі, якія прымаюць удзел у выставе, стварылі творы ў фармаце малых форм і ў сваіх кампазіцыях выкарыстоўвалі разнастайныя графічныя тэхнікі. Кожны аўтар паказвае прысутны толькі яму стыль або почырк, пачынаючы ад філіграннага характару твора і заканчваючы мастацтвам вялікіх формаў. Разам з імі прадстаўлены кампазіцыі, якія быццам бы адлюстроўваюць кадрыраваныя дэталі ранніх твораў. Часам уважлівы глядач можа ўбачыць у выстаўленай працы схаваны заклік або адчуць радасць пазнання адлюстраванага матыву.

Выставы пад назвай «Miniprint Tallinn» дэманстраваліся ў Таліне ў галерэі «Вабадусе» ў 2011 г., у Раваніемі ў галерэі «Напа» ў 2012 г., у Пскове ў Пскоўскім дзяржаўным аб’яднаным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеі-запаведніку ў 2014 г., у Маскве ў выставачнай зале «Тушына» у 2015 г.

Сёлета ўпершыню дадзеная выстава будзе экспанавацца ў Мінску і прадставіць гледачам асаблівасці сучаснага эстонскага мастацтва. 

Для выставы адабрана 107 графічных твораў 44 мастакоў, што адлюстроўваюць адну з граняў графічнага мастацтва Эстоніі і ў той жа час даюць шырокае ўяўленне аб творчасці аўтараў.

Кантактны тэлефон: +375 29 853-75-98 (дырэктар галерэі Павел Сапоцька).

Выстава працуе да 14 сакавіка 2016 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Miniprint Талін — Мінск 2016» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.