3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Прадчуванне вясны

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — вс.: 12:00-19:00. пн. — выходной
Жанр Выставка вышитых картин

23 лютага 2016 года а 17-й гадзіне ў арт-холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца адкрыццё выставы вышытых карцін «Прадчуванне вясны» клуба «Сузор'е» грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын». 

Клубу вышывальшчыц «Сузор'е», які аб'яднаў жанчын розных узростаў і прафесій, больш за восем гадоў. За гэты час клубам было праведзена каля 30 праектаў, і ад выставы да выставы можна назіраць рост майстэрства вышывальшчыц, прымяненне імі новых тэхнік да стварэння работ, якія радуюць усіх, хто неабыякавы да гэтага віду творчасці.

Па словах кіраўніка клуба Наталлі Сак, «выставу гэтую ў поўнай меры можна назваць чароўнай, бо нездарма кажуць, што вышывальшчыцы бачаць свет праз вушка іголкі, і для іх усё звычайнае ператвараецца ў чароўны свет! Свет гэты створаны на кавалачках тканіны пры дапамозе маленькай іголачкі і рознакаляровых нітачак! Але як шмат кветак і адценняў, як шмат дзіўных і незвычайных сюжэтаў можна тут убачыць! Кожная праца – гэта маленькі шэдэўр, створаны з цеплынёй, любоўю і жаданнем зрабіць нашае жыццё дзіўным і прыгожым!».

Выстава падрыхтавана пры падтрымцы мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Кантактныя тэлефоны:
+375 29 755-31-79 (Наталля Аляксееўна Сак, кіраўнік клуба вышывальшчыц «Сузор'е»)
+375 29 853-75-98 (Павел Міхайлавіч Сапоцька, дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» )

Выстава будзе доўжыцца да 23 сакавіка 2016 г. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Прадчуванне вясны» в Минске, место проведения выставки  - «Республиканский театр белорусской драматургии».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.