3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Вектары дызайну

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: 11.00-19.00. вс.,пн. — выходные
Жанр Дизайн
Стоимость входа

общий на экспозицию - 30 000 руб.,
студенты - 20 000 руб.,
школьники, пенсионеры - 15 000 руб.,
детям до 5 лет – бесплатно

16 лютага 2016 года а 18-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА – пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Вектары дызайну», якая прысвечана 50-годдзю кафедры прамысловага дызайну з нагоды святкавання 40-годдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Выстаўка ўяўляе сабою рэтраспектыўны погляд на ідэі розных гадоў дызайнераў – выпускнікоў кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, і з’яўляецца першай з цыклу юбілейных выставак, прысвечаных святкаванню 40-годдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў – вядучая вышэйшая навучальная установа ў галіне дызайнерскай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Пачатак быў пакладзены ў 1965 г., калі ажыццявіўся першы прыём студэнтаў на спецыяльнасць «мастацкае канструяванне».

У цяперашні час у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў функцыянуе факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На факультэце працуе пяць дызайнерскіх кафедр: прамысловага дызайну; графічнага дызайну; інтэр’ера і абсталявання; касцюма і тэкстылю; тэорыі і гісторыі дызайну. Базавай кафедрай факультэта застаецца кафедра прамысловага дызайну, якая рыхтуе дызайнераў сродкаў транспарту і вытворчасці, вырабаў бытавога спажывання і экспадызайнераў. Спецыялісты, якіх выпускае кафедра, прызначаны працаваць непасрэдна у прамысловасці, ствараць рэчы прыгожыя, зручныя і ў той жа час тэхналагічныя, прыдатныя для масавай вытворчасці. На выстаўцы аб гэтым сведчаць, напрыклад, канцэпт-макеты аўтамабіляў Opelinspira (аўтар Сяргей Рабчык, выпуснік 2014 г.) і RenaultRoadster (аўтар Уладзімір Будзько, выпускнік 2015 г.), выкананых непасрэдна на заводах Opel (Германія) і Renault (Францыя).

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў выпускае шырока адукаванага дызайнера-універсала, валодаючага разам з мастацкім майстэрствам асновамі інжынерных ведаў і, што вельмі важна, навучанага працаваць у складзе творчага калектыву. Падрыхтоўка такога спецыяліста патрабуе глыбіні і цэласнасці працэсу фарміравання прафесійнага светапогляду дызайнера, навуковай строгасці, развіцця творчага мыслення і здольнасці да мэтанакіраванага вобразнага і лагічнага сінтэзу, авалодання арсеналам прафесійных прынцыпаў, метадаў і сродкаў свядомага ажыццяўлення дызайн-даследаванняў, функцыянальна-тэхнічнай і мастацка-вобразнай выразнасці. Вялікая ўвага пры навучанні надаецца патрабаванням рыначных адносін: эрганамічным і эканамічным аспектам дызайну, сувязі дызайну з маркетынгам. Гэтыя задачы паспяхова вырашаюцца, аб чым сведчыць запатрабаванасць выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з боку вядучых прадпрыемстваў краіны, сярод якіх БелАЗ, МАЗ, Амкадор, Атлант, Белкамунмаш, Мінскі вагонарэмонтны завод, Мінскі завод колавых цягачоў, Мотавела, Ізавак і інш.

Я.Ю. Ленсу, кандыдат мастацтвазнаўства
К.Я. Кенігсберг, кандыдат мастацтвазнаўства

У рамках работы выстаўкі адбудуцца дадатковыя мерапрыемствы:
– майстар-клас «Сучаснае праектаванне легкавога аўтамабіля» па выніках стажыроўкі на заводзе «Рэно» (Францыя) Уладзіміра Будзько, выпускніка кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2015);

– творчая сустрэча з Ігарам Салаўёвым, выпускніком кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2003), дырэктарам студыі «solovyovdesign». Тэма сустрэчы – «Вопыт і асаблівасці працы з замежнымі кліентамі».

Аб месцы і часе правядзення майстар-класаў і іншых дадатковых мерапрыемствах можна даведацца на інтэрнэт-партале Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў bdam.by.

Інфармацыйная падтрымка праекту: Мінскі тыдзень дызайну (minskdesignweek.com)

Выстаўка працягнецца па 12 сакавіка 2016 г.
+375 17 2882468, +375 17 2805608

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Вектары дызайну» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.