3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальны праект «Кахай»

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 22:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный

Сёння, 10 лютага, а 19-й гадзіне на пляцоўцы Ўбара адкрыецца персанальны праект Кірыла Калбаснікава «Кахай» у якім спалучаецца паэзія і мастацтва. Прыходзьце слухаць вершы ў выкананні аўтара і кахайце адзін аднаго.

Выстава з’яўляецца творчым дэбютам мінскага паэта Кірыла Калбаснікава.

Ён — работнік культуры: арганізоўвае вечарыны UNISEX, накіраваныя на скасаванне дыскрымінацыі ў грамадстве, з’яўляецца праект-мэнеджарам адукацыйна-выставачнага фестываля Artes Liberales і выставаў “Усё, што цвёрдае, растае ў паветры” і “Ралан Барт. Ключавыя словы”, аўтар відэа-роліка “Gay couple walk in Minsk. Social experiment”, зняўся ў фільме Мікіты Лаўрэцкага “Амерыкан бой”, распрацоўвае ўэб-сайты і дызайн, здымае відэа, займаецца ў студыі Фортынбрас і працуе ў галерэі Ў.

Кахай

Тэма кахання і рамантычных адносін з’яўляецца дамінуючай у шматлікіх культурах свету (калі не ва ўсіх). І катарсісам гэтага феномена прызваны быць “Дзень усіх закаханых” — 14 лютага: у кавярнях забраніраваныя столікі, гандляры кветкамі ўжо падрыхтаваліся да трохдзённага марафону, кітайскія арома-свечкі і ружовыя паштоўкі з сардэчкамі акуратна раскладзеныя на паліцах нават тых крамаў, якія гандлююць аўтазапчасткамі.

Каханне — з’ява універсальная: розныя сістэмы выкарыстоўваюць яго адпаведна ўласным патрэбам. Капіталізм ператварае закаханых у аб’екты ўласнасці, патрыярхат замацоўвае гвалт, рэлігія надае ўсяму гэтаму трансцэндэнты сэнс. Уладны дыскурс пазбаўляе індывіда здольнасці самастойна выбіраць, прыслухоўвацца да пачуццяў, прымаць і аддаваць сябе з усімі недахопамі і станоўчымі якасцямі.

Але каханне не пра гэта.

У большай ступені каханне — з’ява асабістая. Кожны чалавек перажывае сваё, асаблівае, інтымнае і непаўторнае. Аднак гэта не замінае існаваць стэрэатыпам і агульным уяўленням пра каханне: першае каханне дорыць эйфарыю небывалага моцу, першы пацалунак накрывае з галавой так, што хочацца заставацца ў акіяніе пяшчоты вечна, першы сэксуальны досвед (калі ён пераплятаецца з каханнем) раскрывае неверагодныя здольнасці нашага цела і розуму насалоджвацца блізасцю і даверам да бліжняга. І гэта ўсё — не абавязкова праўда. Каханне бывае розным і перажываецца па-рознаму. Таму не варта параўноўваць. Маё каханне — гэта барацьба са страхамі і стэрэатыпамі, гэта рэфлексія над падзеямі ў рэжыме 24/7. Гэта часцей за ўсё няўдача. Гэта рай на зямлі і пекла пасля. Гэта пошук невядомага. Латэрэя з удзелам 7,4 мілліярдаў гульцоў.

Гэта дэкларацыя веры ў чалавека.

Праект працягнецца да 29 лютага.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальны праект «Кахай»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.