3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Радзівілы. Вялікая эпоха князёў

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00
Жанр Декоративно-прикладное искусство, Книжная, Культурно-образовательный проект, Литературно-документальная выставка
Стоимость входа

Взрослые - 50 000 руб.,
студенты - 40 000 руб.,
школьники - 30 000 руб.  

11 лютага а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы кампаніі JTI адкрываецца міжнародная выстава «Радзівілы. Вялікая эпоха князёў». Гэта творчы праект шэрага літоўскіх музеяў і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Ён дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі не так добра вядомымі большасці наведвальнікаў, але вельмі важнымі, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі гэтага знакамітага роду. Выстава с поспехам прайшла ў Літве, а зараз мы маем гонар прымаць яе ў Беларусі.

На выставе будуць прадстаўлены рэдкія кніжныя выданні XVI-XVIII стст., галоўнае з якіх – Біблія, надрукаваная ў Брэсце ў 1563 г. на замову Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэты экзэмпляр упершыню паказваецца ў Беларусі. Сярод экспанатаў з Літвы – каларытныя вырабы мастацкага ліцця і кавальства, паліхромныя кафлі. Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі прадставіць шэраг матэрыялаў з так званага «Трайчанскага архіву» – комплекс дакументаў XVI-XIX стст., назапашаных у Слуцкім Свята-Троіцкім праваслаўным манастыры. Расшыфраваныя дакументальныя тэксты адлюстроўваюць разнастайныя бакі жыцця грамадства мінулых стагоддзяў. Большасць гэтых архіўных крыніц раней не выносілася на публічны агляд.

Усе прадметы, прадстаўленыя на выставе, арыгінальныя. Гэта магчымасць убачыць сапраўдныя рэчы, якія былі сведкамі жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў вялікага магнацкага роду.

Удзельнікамі выставы з Літоўскай Рэспублікі з’яўляюцца: Біржайскі рэгіянальны музей «Села», Кедайняйскі рэгіянальны музей, Нацыянальны музей «Палац вялікіх князёў літоўскіх» (Вільнюс); з боку Рэспублікі Беларусь у выставе бяруць удзел Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выстава працуе: з 11 лютага па 28 сакавіка 2016 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Радзівілы. Вялікая эпоха князёў» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.