3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт-пт: с 11.00 до 19.00; сб-вс: с 10.00 до 18.00; пн.: выходной
Жанр Фото
Стоимость входа

15 000 - 30 000 руб.

Дата адкрыцця выставы: 4 лютага 2016 года, 16.00.

Выставачны праект прысвечаны 70-й гадавіне Другой сусветнай вайны, 70-й гадавіне вызвалення Варшавы і 35-годдзю ўнясення рэканструкцыі «Старога горада» Варшавы ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выстава арганізавана сумесна з Домам сустрэч з гісторыяй (Варшава), Польскім Інстытутам у Мінску і Гомельскім палацава-паркавым ансамблем.

На выставе прадстаўлены фотаздымкі квітнеючай даваеннай Варшавы, Варшавы разбуранай і пасляваеннае аднаўленне горада. Разбурэнне Варшавы з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Ніводная еўрапейская сталіца не падвяргалася сістэматычнаму знішчэнню толькі па волі акупантаў. Варшава – да 1 верасня 1939 года сталіца ІІ Рэчы Паспалітай, якая налічвала 1 млн. 300 тыс. жыхароў і была цэнтрам палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця краіны – мусіла спачатку стаць правінцыйным нямецкім горадам, а пазней – пасля пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года – знікнуць з паверхні зямлі, згодна з загадам кіраўнікоў Трэцяга рэйха. 

Калі 17 студзеня 1945 года на левабярэжную частку горада ўвайшла Чырвоная Армія і Войска Польскае, ён быў спустошаны і на 80% знішчаны. Варшава рабіла настолькі страшэннае ўражанне, што ўзнікалі ідэі пакінуць яе ў такім стане ў якасці помніка. Аднак было вырашана адбудаваць горад. 

Менавіта ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ў такім маштабе пачалося аднаўленне не адзінкавых помнікаў, а цэлых гістарычных фрагментаў горада. Піянерскі і ўнікальны характар гэтай рэканструкцыі быў ацэнены міжнароднай думкай у 1980 годзе, калі варшаўскі Стары горад быў занесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 

Выстава працуе да 28 лютага 2016 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939–1955» в Гомеле, место проведения выставки  - «Гомельский дворцово-парковый ансамбль».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.