3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Прызнанні

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 22:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Свободный

Кэндзі Чанг (ЗША)
Інтэрактыўны праект «Прызнанні»


У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пройдзе інтэрактыўная выстава «Прызнанні»/Confessions, экспанатамі якой стануць выказванні наведнікаў. Гэта заснаваны на ўзаемадзеянні праект, дзе гледачы выконваюць сцэнар мастачкі і робяцца яе суаўтарамі.

Аўтаркай выставы «Прызнанні»/Confessions з’яўляецца мастачка Кэндзі Чанг/Candy Chang, вядомая сваім інтэрактыўным праектам «Перад тым, як я памру…»/Before I Die…, які быў паўтораны ў 1000 гарадах, болей чым ў 70 краінах свету.

Сцэнар «Прызнанні»/Confessions «пракручваецца» другі раз, цяпер у іншай краіне, у Беларусі. Упершыню ён быў рэалізаваны ў 2012 годзе ў Лас-Вегасе. На стварэнне гэтага праекту Кэндзі натхнілі малітоўныя сцены сінтаісцкіх бажніц, супольнасць Post Secret і каталіцкая ідэя cповедзі. Кэндзі Чанг прапаноўвае выконваць сцэнар супольна з гледачамі. Экспазіцыя фармуецца ў непарыўным адрэзку часу, дзе акцэнт зроблены на працэс і вынік адначасова: наведнікі ананімна пішуць свае прызнанні на шыльдачках у закрытых кабінах, пасля чаго прызнанні робяцца экспанатамі выставы.

Кэндзі Чанг шырока вядомая ў свеце і шматкроць была спікерам канферэнцыі TED. Яе працы былі прадстаўленыя на Венецыянскай Архітэктурнай Біенале, у Новым Музеі Нью-Ёрка, у музеі «Тэйт Мадэрн» у Лондане, у Музеі сучаснага мастацтва ў Сан-Францыска, у Нацыяналным музеі дызайна Купер Хьюіт і шмат дзе яшчэ.

«Я вельмі ўсцешаная, што выстава пройдзе ў Беларусі. Гэта практычна супрацьлеглая частка свету, і сапраўды цікава, што хвалюе беларусаў і як прагучаць словы іх прызнанняў», - кажа Кэндзі Чанг. Па словах арт-дырэктара праекта Кацярыны Ліпніцкай, Беларусь стане першай з еўрапейскіх краін, што прымае выставу прызнанняў: «Мне спадабалася ідэя, і я захацела правесці першую выставу ў Еўропе менавіта ў Мінску. Эстэтыка сучаснага мастацтва – досыць спрэчная тэма. Тым не менш, у гэтым выпадку творам будуць думкі, якія заўжды з вамі, але вы саромеецеся вымавіць іх уголас, або наадварот хочаце зрабіць так, каб іх пачуў кожны». Пры канцы праекта шыльдачкі з прызнаннямі беларусаў будуць выстаўленыя ў экспазіцыях у Санкт-Пецярбургу і Маскве, а «сусветны банк запаветных цытат» папоўніцца словамі з Беларусі.

Куратарская група праекта «Прызнанні» ў Беларусі: Аксана Жгіроўская, Валянціна Кісялёва, Кацярына Ліпніцкая, Ганна Чыстасердава

Адкрыццё і прэзентацыя праекта «Прызнанні» адбудзецца 6 лютага а 16-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў», уваход – вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Прызнанні» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.