3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Этнавандроўкі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.- пт.: 19:00 — 21:00, сб.: 10:30 — 13:00,вс.: выходной9
Жанр Фото
Стоимость входа

Свободный

4 лютага (чацвер) а 19.00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы Алены Ляшкевіч «Этнавандроўкі» на офісе РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» (К. Лібкнехта, д. 112, уваход з боку, супрацьлеглага ад пад’ездаў, р-н метро Грушаўка).

На выставе – фота з паездак 2013 – 2015 гг. У большасці выпадкаў гэта выезды, звязаныя з правядзеннем каляндарных абрадаў на Палессі, ва Усходняй і Цэнтральнай Беларусі. Гэтыя абрады – наша жывая спадчына, якая захавалася праз тысячагоддзі, нягледзячы на хрысціянізацыю і саветызацыю, барацьбу з паганствам і рэлігіяй: Мікола і Варвара, Каляды, Масленка, Юр’я, Страла…

На адкрыцці выступяць барды Яўген Барышнікаў (пераможца Бардаўскай восені), Цімох Авілін (аўтар кнігі «Этнаастраномія»), Павал Сілівончык, гурт «Рутвіца».

Алена Ляшкевіч каментуе: «Гадавое кола ў фотаздымках пакуль няпоўнае, як і геаграфія. Затое колькі яшчэ мясцін, куды паехаць! Я ўдзячная Студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству, прыватна Ірыне Мазюк і Аляксею Глушко за прыклад працы »ў полі», Беларускай асацыяцыі журналістаў і прыватна Сяргею Балаю – за навучанне «лавіць момант» на фотакурсах. Няхай здымкі пакуль недасканалыя тэхнічна і не складаюцца ў фотагісторыі, але гэтая выстава для мяне вельмі істотная. Яна з’яўляецца крокам наперад да самастойнай працы, што я лічу, з аднаго боку, мэтай, і, з іншага, – пачаткам паглыбленнага этналагічнага даследавання».

Фотавыстава будзе працаваць да 28 лютага. Яе можна паглядзець з 19.00 да 21.00 па будніх днях і з 10.30 да 13.00 ў суботу. Лепш папярэдне патэлефанаваць, +375 29 748 61 41, Алена.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Этнавандроўкі» в Минске, место проведения выставки  - «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.