3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Спадчына Беларусі

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00
Жанр Фото
Стоимость входа

Взрослые - 50 000 руб.,
студенты - 40 000 руб.,
школьники - 30 000 руб.

Жанр Презентация

3 4 па 28 лютага 2016 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі-альбома Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Спадчына Беларусі» разам з аднайменнай выставай.

У экспазіцыі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» будуць дэманстравацца 40 мастацкіх фотаздымкаў з новага альбома, якія паказваюць адноўленую спадчыну краіны. Маёнткі ў Скоках і Красным Беразе, каталіцкі храм у Волчыне, палацы ў Залессі і Крычаве, адкрытыя фрэскі Спаскай царквы Спаса-Еўрафрасіньеўскага манастыра ў Полацку – стануць адкрыццём для шырокага гледача.

Сапраўдным падарункам для наведвальнікаў музея стане прэзентацыя на дадзенай выставе рарытэтаў са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, сярод іх – срэбны кубак роду Агінскіх, слуцкія паясы, напрастольны крыж з Навагрудка XVII стагоддзя.

На працягу выставы гледачы змогуць пазнаёміцца і з новым выданнем. Кніга-альбом «Спадчына Беларусі» – працяг выдавецкай серыі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі». 320 старонак, больш за 400 мастацкіх фотаздымкаў, створаных у 2014—2015 гадах, прадстаўляюць архітэктурную спадчыну краіны. Аўтары Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч прадэманстравалі прыгажосць і значнасць гістарычных шэдэўраў і помнікаў архітэктуры Беларусі. Старажытныя храмы, палацы, замкі і сядзібы, прадметы каштоўных металаў, з’яўляючыся часткай духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, займаюць асаблівае месца сярод гістарычных каштоўнасцей нашай краіны. Кніга-альбом упершыню выдадзена на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай.

Мэта праекта, пачатага ў 2003 годзе, – замацаваць інтарэс да Беларусі, яе помнікам гісторыі, культуры і архітэктуры, стварыць годнае ўяўленне пра нашу краіну ў сусветнай супольнасці.

Са з’яўленнем на кніжным рынку Беларусі, альбомы серыі «Спадчына Беларусі» сталі асноўным прадстаўнічым выданнем, лідарам продажу аналагічнай прадукцыі. З 2004 па 2015 гады выдадзена і рэалізавана 44500 экзэмпляраў, што з’яўляецца рэкордам для нацыянальнага кнігавыдавецтва.

Кніга-альбом «Спадчына Беларусі» набыў шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Альбомы прадстаўлены ў фондах буйнейшых бібліятэк свету, у прэстыжных універсітэтах, культурных і дыпламатычных установах, у прыватных калекцыях вядомых людзей – ад каралевы Вялікабрытаніі да Папы Рымскага. Гэта дае магчымасць знаёміць з беларускай гісторыяй, культурай, спадчынай шырокае кола сусветнай грамадскасці.
Генеральны партнёр выставы – «Газпрам трансгаз Беларусь».

Асноўная ідэя выставы – паказаць гледачу веліч і шматстайнасць архітэктурнай спадчыны, узноўленай за гады незалежнай Беларусі. Праект дазваляе па новаму пабачыць Беларусь, раскрыць унікальнасць беларускай гісторыі і культуры. Ён скіраваны на ўзнаўленне гістарычнай своеасаблівасці, мастацкіх і дакументальных вартасцяў гісторыка-культурных каштоўнасцяў, прапагандуе самабытнасць і ўнікальнасць беларускай нацыі, заклікае да беражлівага стаўлення да гісторыі і культуры Беларусі, нясе адукацыйную і ідэалагічную функцыю, стварае годнае ўяўленне пра Беларусь за мяжой. Праект «Спадчына Беларусі» – гэта значны ўнёсак на шляху захавання, адраджэння і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Гісторыя праекта:
Праект пачаў рэалізавацца з 2003 года. Са з’яўлення на кніжным рынку Беларусі, альбомы серыі «Спадчына Беларусі» сталі асноўным прадстаўнічым выданнем, лідарам продажу сярод аналагічнай прадукцыі. З 2004 па 2015 гады выдадзена і рэалізавана 44500 экзэмпляраў, што з’яўляецца рэкордам для нацыянальнага кнігавыдавецтва.
Першая міжнародная выстава праекта была прымеркавана да дзесяцігоддзя ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія. Больш за 200 фотаздымкаў былі прадстаўлены ў Ерэване ў чэрвені 2003 года.
У маі 2004 года праект быў прадстаўлены ў Рыме, у час правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Італіі. У Рыме адбылася прэзентацыя мастацкага альбома «Спадчына Беларусі», які быў падораны ў Ватыкане Папе Рымскаму Яну Паўлу ІІ.
Праект «Спадчына Беларусі» набыў шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Альбомы прадстаўлены ў фондах буйнейшых бібліятэк свету, у прэстыжных універсітэтах, культурных і дыпламатычных установах, у прыватных калекцыях вядомых людзей – ад каралевы Вялікабрытаніі да Папы Рымскага. Гэта дае магчымасць знаёміць з беларускай гісторыяй, культурай, спадчынай шырокае кола сусветнай грамадскасці.
З 2003 па 2015 год праведзена больш за 20 рэспубліканскіх і міжнародных выстаў у Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Арменіі і г.д. Створана больш за 100 серый тэлевізійнага цыкла “Наша спадчына” аб архітэктурна-гістарычным набытку, больш за 50 серый фільма «Эпоха» аб вядомых гістарычных асобах, якія нарадзіліся на беларускай зямлі.

Узнагароды праекта
Высокі мастацкі ўзровень праекта адзначаны шэрагам узнагарод. Аўтарам альбома «Спадчына Беларусі» А.А. Аляксееву і А.В. Лукашэвічу 7 студзеня 2005 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка ўручыў Прэмію «За духоўнае адраджэнне».
У 2005 г. на 45-м Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» ўпершыню за 14 год была ўручана найвышэйшая паліграфічная ўзнагарода Дыплом Францыска Скарыны за альбом «Спадчына Беларусі».
У 2008 годзе альбом «Спадчына Беларусі. Скарбы» прызнаны найлепшым і ўзнагароджаны Дыпломам І ступені на V Міжнародным конкурсе краін СНД «Мастацтва кнігі» ў Маскве.
У 2015 годзе Дыплом Пераможцы на 56 Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў Мінску за кнігу-альбом «Скарбы Беларусі».

Праект створаны па блаславенні
МІТРАПАЛІТА МІНСКАГА І СЛУЦКАГА ФІЛАРЭТА,
ПАТРЫЯРШАГА ЭКЗАРХА ЎСЯЕ БЕЛАРУСІ
АРХІЕПІСКАПА МІТРАПАЛІТА МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАГА
ТАДЭВУША КАНДРУСЕВІЧА

Аўтары праекта:
Аляксандр Аляксееў нарадзіўся 14 лістапада 1978 года ў г. Казань (Расія). У 2000 годзе скончыў факультэт менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Абараніў дысертацыю. Кандыдат эканамічных навук. Мае публікацыі па эканоміцы, у тым ліку за мяжой. З’яўляецца пераможцам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, канферэнцый. У 2000 годзе ўзнагароджаны медалём Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі «За найлепшую навуковую работу» сярод маладых навукоўцаў. З 2001 года на Беларускім тэлебачанні, з’яўляўся аўтарам і рэжысёрам праграмы «Знята!», рэдактарам тэлевізійных праектаў «Наша спадчына», «Эпоха». У студзені 2005 года яму прысуджана найменне лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», а таксама ў лютым 2005 года прысуджаны дыплом Францыска Скарыны Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З 2012 года працуе ў беларускай дакументалістыцы. З’яўляецца аўтарам сцэнару дакументальных фільмаў «Гісторыя беларускага балета» і «Гісторыя беларускай оперы», а таксама рэжысёрам фільмаў «Архітэктар Лангбард. Незапатрабаваны архіў» і «Тысячагадовае Заслаўе». У 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці рэжысёр.
Алег Лукашэвіч нарадзіўся 27 сакавіка 1972 года ў горадзе Ляхавічы (Беларусь). У 1995 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996 годзе прайшоў стажыроўку ў Міжнародным цэнтры «CIRNEA» у Парыжы па спецыяльнасці рэжысёр і аператар тэлебачання. Першы беларускі журналіст, акрэдытаваны на Міжнародным Канскім кінафестывалі. З 1994 года стварыў на Беларускім тэлебачанні шэраг тэлевізійных праектаў: «Новая калекцыя», «Наша спадчына», «Знята!», «Эпоха». Быў узнагароджаны Ганаровымі дыпломамі імя Ежы Гедройца ў 2001, 2003, 2009 гадах. У студзені 2005 года яму прысуджана найменне лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», а таксама ў лютым 2005 года прысуджаны дыплом Францыска Скарыны Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2010 года Алег Лукашэвіч з’яўляецца членам Рэспубліканскай грамадскай рады па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сумесна з Аляксандрам Аляксеевым арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64-м Канскім кінафестывалі і ў маі 2011 года стаў яго кіраўніком.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Спадчына Беларусі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.