3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Zakroma

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — сб.: 11.00-19.00. вс.,пн. — выходные
Жанр Графика, Живопись, Скульптура, Фото
Стоимость входа

общий - 30 000 руб.,
студенты - 20 000 руб.,
школьники, пенсионеры - 15 000 руб.,
детям до 5 лет – бесплатно

Упершыню Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адкрывае для шырокай публікі свае музейныя фонды.

З 27 cтудзеня 2016 года ў памяшканні Музея сучаснага выяўленчага мастацтва па адрасе пр. Незалежнасці, 47 адкрываецца новы праект «ZAKROMA 2015», які прадставіць гледачу творы, набытыя і падораныя мастакамі Нацыянальнаму цэнтру ў мінулым годзе.
Гледачам прадставіцца ўнікальная магчымасць не толькі паглядзець работы лепшых беларускіх творцаў ХХІ стагоддзя, але і зазірнуць у «ZAKROMA»: кожны аўторак і чацвер (папярэдні запіс абавязковы) Нацыянальны цэнтр будзе гатовы для кожнага адчыніць дзверы ў «святая святых» – у свае фондасховішчы. Наведвальнік на ўласныя вочы пабачыць, як і дзе захоўваецца культурная спадчына краіны.
Экспазіцыя будзе складацца з набыткаў 2015 года – 118 работ у розных відах сучаснага выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, скульптура, мастацкае фота, кераміка, габелен, шкло. Сярод іх творы ўжо прызнаных майстроў, такіх як: Уладзімір Зінкевіч, Мікалай Кузьміч, Анатоль Кузнецоў, Алег Ладзісаў, Канстанцін Селіханаў, Барыс Семілетаў, Уладзімір Слабодчыкаў, Павел Татарнікаў, і таленавітай моладзі: Сяргей Аганаў, Марыя Барысенка, Сяргей Ждановіч, Максім Калтыгін, Вольга Рэднікіна, Іван Семілетаў, Кацярына Сумарава, Раман Сустаў, Вольга Шкаруба, Ірына Шчасная, Тамара Шэлест.
Адметнай рысай праекта «ZAKROMA 2015» з`яўляецца прысутнасць у экспазіцыі жывапісных палотнаў інтэлектуалаў, двух старэйшых абстрактных экспрэсіяністаў Беларусі – аднаго з лідэраў легендарнага аб`яднання «Няміга-17» Анатоля Кузняцова і яркага прадстаўніка другой хвалі віцебскага авангарду Аляксандра Салаўёва. Разам з тым будуць прадстаўлены творы авангардыста, кіраўніка першай мастацкай галерэі г. Полацка Алега Ладзісава, жывапіс ні на каго не падобнага Сяргея Балянка, работы аўтара «родам з хіповых васьмідзесятых» Сяргея Пілата. А скульптура Cяргея Аганава зойме вартае месца побач з творам яго выкладчыка Уладзіміра Слабодчыкава.
Тут будуць прэзентаваны стылі і тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: дэкаратыўныя кампазіцыі з шамоту, габелены, калажы, мастацкае шкло, а задумацца гледача прымусіць вялікая серыя фатаграфій канцэптуаліста Сяргея Ждановіча і экспрэсіўныя жывапісныя фотаадбіткі Генадзя Родзікава.

Выстаўка працягнецца па 13 лютага 2016 г.
Даведкі: +375 17 288 24 68

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Zakroma» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.