3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Край наш, ад азёраў сіні

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт-пт: с 9.00 до 18.00; сб-вс: с 10.00 до 17.00; пн.: выходной
Жанр Живопись

У новым, 2016 годзе, мастакі Хведар Ладуцька і Андрэй Лычкоўскі працягваюць мастацкія падарожжы па нашай краіне. За мінулыя гады майстры аб’ехалі ўсю Беларусь з выставамі, пабывалі ва ўсіх абласцях нашай даволі вялікай краіны, прапаноўваючы свае творы на суд гледача. 

Самы знакаміты і вопытны ўдзельнік выставы – мінскі мастак Фёдар Сяргеявіч Ладуцька, сябра Беларускага саюза мастакоў, творчай суполкі “Пагоня”, нарадзіўся 27 снежня 1943 года ў вёсцы Махоўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Аўтар канцэптуальнай распрацоўкі Рэспубліканскага музея народнага мастацтва ў Раўбічах, Мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Акінчыцах, Літаратурнага музея Петруся Броўкі ў Мінску. 

Мастак працуе галоўным чынам у пастэльным і алейным жывапісе ў жанры пейзажу і нацюрморту. Творы майстра знаходзяцца ў шматлікіх мастацкіх галерэях і музеях Рэспублікі Беларусь (Мінск, Полацк, Пінск, Ліда, Слонім, Навагрудак, Салігорск і іншыя).

Мастак з горада Узда, Андрэй Міхайлавіч Лычкоўскі нарадзіўся ў вёсцы Яршы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці 10 студзеня 1956 года. За яго плячыма вучоба ў Маскоўскім народным універсітэце мастацтваў імя Н.К. Крупскай (аддзяленне станковага жывапісу і графікі) і Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка ў Мінску па спецыяльнасці “Выяўленчае мастацтва. Мастак. Выкладчык”. Вопытны педагог. Ён таксама малюе выключна на пленэрах на Міншчыне з ранняй вясны да позняй восені. За сабой мастак цягне сваіх маладых вучняў і мінскіх калегаў, захопленых чыстым паветрам Уздзеншчыны і яе невычэрпнымі пейзажнымі матывамі.  З’яўляецца арганізатарам і непасрэдным удзельнікам шматлікіх мастацкіх выстаў, якія праходзілі ў многіх музеях і галерэях нашай краіны. 

Дзяржынск з’яўляецца першым горадам на культурнай карце Беларусі, які плануюць наведаць творцы ў 2016 годзе. Падчас адкрыцця выставы мастакі правядуць майстар-клас на якім будуць маляваць партрэты ў падарунак для жадаючых а таксама прадэманструюць выкананне нацюрморта ў жывапісу.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Край наш, ад азёраў сіні» в Минске, место проведения выставки  - «Дзержинский районный историко-краеведческий музей».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.