3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Час магнатаў

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — пт.: 12:00 —19:00, сб.,вс.: 12:00 — 19:00, пн.: выходной
Жанр Графика, Живопись, Скульптура

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» арганізоўваюць выставу жывапісу, графікі і скульптуры «Час магнатаў» навучэнцаў і выкладчыкаў Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 20 студзеня а 17-ай гадзіне ў арт-холе тэатра (вул. Крапоткіна, 44).

Экспазіцыя прысвечана «залатому стагоддзю» у гісторыі Беларусі, яе гісторыка-культурнай спадчыне, выдатным асобам. Мэтай правядзення выставачнага праекта з'яўляецца творчае асэнсаванне і папулярызацыя аднаго з самых важных гістарычных перыядаў Беларусі – XV–XVIII стагоддзяў – часу найбольш яркага росквіту нацыянальнай культуры.
Выстава з'яўляецца вынікам адной з праграм, якая рэалізуецца Моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Азбука прадпрымальніцтва» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Аффабулационе» (Італія, Рым) і Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў (Мінск, Беларусь) у межах праекта «Голас культуры» пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза з мэтай ўстанаўлення грамадскага дыялогу ў сферы культуры праз забеспячэнне разумення беларускай самабытнасці, захаванне, трансляцыю і інтэграцыю нацыянальных звычаяў і традыцый у сучасным мастацтве з выкарыстаннем патэнцыялу творчых індустрыі.
У выставе прымаюць удзел педагогі каледжа, сярод якіх – І.А. Арцімовіч, Ф.М. Басалыга, П.У. Лявонаў, М.П. Шыбко, П.У. Пірагова, А.М. Гардзіёнак-Кірэева, В.У. Цімашоў і іншыя, а таксама лепшыя навучэнцы дадзенай установы адукацыі.
Унікальныя аўтарскія творы мастацтва, аформленыя ў цэласную экспазіцыю, былі створаны на аснове сабранага матэрыялу падчас даследчай працы па вывучэнні багатага іканаграфічнага матэрыялу, помнікаў архітэктуры, нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў.

Кантактная інфармацыя арганізатараў выставы:
Іван Арцімовіч, выкладчык Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка (+375 29 369-35-10),
Юрый Саламонаў, галоўны мастак Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (+375 29 562-35-61),
Павел Сапоцька, дырэктар мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (+375 29 853-75-98).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Час магнатаў» в Минске, место проведения выставки  - «Республиканский театр белорусской драматургии».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.