3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка да75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна

Мероприятие уже прошло

Время работы пн.- сб.: 10:00 — 19:00, вс.: выходной
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Взрослые - 20 000 руб.,
студенты - 16 000 руб.,
школьники и учащиеся - 10 000 руб.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры запрашае 14 студзеня 2016 г. а 16-ай гадзіне на адкрыццё выстаўкі да 75-годдзя з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР Уладзіміра Мулявіна

Уладзімір Георгіевіч Мулявін (12.01.1941 – 26.01.2003 гг.) творчую дзейнасць у Беларусі пачаў у 1962 г. У 1969 г. становіцца мастацкім кіраўніком створанага ім вядомага ансамбля “Песняры” (першапачатковая назва - «Лявоны»). Творчасць гэтага славутага калектыва аб’яднала нацыянальную паэтычную фальклорную спадчыну ў адзіную плынь з сучасным меладызмам, адкрыла новы накірунак беларускага эстраднага мастацтва.

Творчасць і імя Уладзіміра Мулявіна шырока вядомы за межамі Беларусі, ён разам з калектывам пабываў у многіх краінах свету, дзе слухачы і гледачы захапляліся канцэртамі ансамбля. Заслугі У.Мулявіна высока ацэнены на радзіме і за яе межамі. Ён удастоены звання народнага артыста Беларуі і СССР, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, стаў лаўрэатам шматлікіх конкурсаў і фестываляў.
У Маскве на «Алеі зорак» ззяе зорка нашага суайчынніка.

Сёння Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам Вячаслава Шарапава працягвае справу народнага артыста Уладзіміра Мулявіна.

Выстаўка уключае ўнікальныя экспанаты з фондаў нашага музея: нотныя рукапісы У. Мулявіна (песні «Людзі кажуць», «Казакі», «Александрына», «Чырвоная ружа», «Малітва», «Жыві зямля», «У нашай хаце», «За поўчаса да вясны», «Песня пра гітару»); фотаздымкі; эскізы касцюмаў Юрыя Піскуна, Вольгі Дзёмкінай; канцэртныя строі “Песняроў”; магнітная стужка з рабочым варыянтам сумеснай працы калектыва «Песняры» пад кіраўніцтвам Ул. Мулявіна з групай «New Christie minstrels» у студыі грамзапісу фірмы Сolumbia CBS у г.Нашвілі падчас гастроляў у ЗША 1976г. (песні: «Купалінка», «Касіў Ясь канюшыну», а таксама песні на англійскай, рускай беларускай мовах «Расцвила сирень», «Вераніка», «Добры вечар дзяўчыначка»).

Выстаўка будзе экспанавацца да канца студзеня 2016 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка да75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.