3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Заслаўе. Жывапісныя імпрэсіі старога горада

Мероприятие уже прошло

Время работы ср. — вс.: 11:00 - 19:00, пн.,вт. — выходной
Жанр Живопись
Стоимость входа

30 000 руб.,
студенты 15 000 руб.,
школьники 6 000 руб.

16 снежня 2015 года а 17-й гадзіне ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу «Заслаўе. Жывапісныя імпрэсіі старога горада» члена Беларускага саюза мастакоў Віктара Маркаўца (1947 – 2013 гг.).

Выстаўка праходзіць пры ўдзеле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта, ТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 70 палотнаў жывапісца, прысвечаных гісторыі і культуры старажытнага беларускага горада Заслаўе, дзе мастак пражыў шмат гадоў. Назіранні, паэтычнае пранікнёнае ўспрыманне архаікі горада знайшлі сваё адлюстраванне ў палотнах жывапісца, прысвечаных 1000-гадовай гісторыі горада. Экспазіцыі папярэднічаў шэраг выстаў аб Заслаўі - «Ілюзіі і рэаліі магнатаў Пшаздзецкіх», «Заслаўе Глябовічаў», «Заслаўе. Гістарычны краявід».
Новая выстава знаёміць гледачоў з работамі, якія адлюстроўваюць розныя гістарычныя перыяды жыцця горада, і ўваскрашаюць вобразы яго былых уладальнікаў. Аўтар зрабіў спробу паглыбіцца ў філасофію гістарычнага ландшафту, раскрыць заслоны «тэатра прыроды», які выступае годным абрамленнем помнікаў дойлідства, гарадзішчаў, курганоў Заслаўя.
Пейзажы старажытнага горада ў творах Маркаўца агорнутыя вэлюмам рамантычнага погляду, набываюць асабліва выразнае, працятае вечнасцю гучанне - «Цішыня гісторыі» (2005г.), «Курганы ля Дзехнаўкі» (2005 г.), «Курганы ля дарогі на Мінск. Федзькін Крыж»(2005г.). Колеры Заслаўскіх палеткаў і лугоў на палотнах мастака напаўняюцца цудоўнай магіяй, якая прыцягвае погляды, вабіць падыйсці бліжэй, каб атрымаць асалоду ад унікальнай прыгажосці гістарычнай мясцовасці.
Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць дзве маштабныя панарамы горада - «Заслаўе. Курганы пад Замэчкам» (2005г.) і «Панарама з Дзехнаўскай гары» (2005г.). Працы напісаны з процілеглых бакоў горада ў розныя поры года. Яны не толькі ахопліваюць комплексы гістарычных, ландшафтных і архітэктурных аб'ектаў, хутчэй - абагульняюць энергетычны вобраз старадаўняга месца, дзе камяні і дрэвы, крыніцы і гарадзішчы, рэчкі і пагоркі нясуць у сабе гістарычную памяць тысячагадовага горада. У першай панараме адчувальны драматызм настрояў, зімовы сум і пранізлівая таямнічасць вобразаў; у другой - аптымізм прыгажосці спелай прыроды, што дае надзею на станоўчыя перспектывы будучыні Заслаўя.
Асобная ўвага ў комплексе работ, прадстаўленых на выставе, нададзена старонкам паўсядзённага жыцця старажытных вулачак горада, вобразам старых дрэў, крыніц - «Рака Чарніца» (2005г.), «Крыніца ля царквы» (2005г.), «Заслаўе. Старое дрэва ля Чарніцы» (2005г.).
Прадстаўлена таксама серыя «маляваных дываноў» «Заслаўе - старажытны горад» з калекцыі Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». У іх мастак стварае вобразы старажытнай архітэктуры горада, абрамляе храмы і замкі кветкавым арнаментам. Гэты элемент традыцыйнай беларускай культуры надае ім асаблівую маляўнічасць, урачыстасць і веліч.
Выстава «Заслаўе. Жывапісныя імпрэсіі старога горада» - гэта мастацкая, канцэптуальная інтэрпрэтацыя жыцця горада з тысячагадовай гісторыяй.

Віктар Маркавец (1947 - 2013 гг.) нарадзіўся ў горадзе Докшыцы Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
З 1971 - удзельнік рэспубліканскіх мастацкіх выстаў.
Аўтар чатырнаццаці персанальных выстаў на радзіме і за яе межамі.
За серыю палотнаў «Свята ў Докшыцах», «Дзед Алесь і бабка Марылька», «Купалле» ў 1980 годзе ўзнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі. Майстар гістарычнага жывапісу і тэматычнай карціны, партрэта і нацюрморта. Шэраг персанальных выстаў, пачынаючы з 1991 года, прысвяціў гісторыі старажытнага Заслаўя. Кіраваў грамадскім аб'яднаннем «Мастак», у якое ўваходзілі мастакі горада Заслаўя.
Работы аўтара знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Дзяржаўным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе», Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава, Цэнтральным доме мастака ў Маскве.

Выстава працуе да 10 студзеня 2016 года.

Адрас: пл. Свабоды, 15
+375 17 321 24 30

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Заслаўе. Жывапісныя імпрэсіі старога горада» в Минске, место проведения выставки  - «Художественная галерея Михаила Савицкого».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.