3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Беларусь і Беларусы

Мероприятие уже прошло

Время работы Пн.-вс.: с 11.00 до 19.00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Взрослые - 50 000 руб.,
студенты - 40 000 руб.,
школьники - 30 000 руб. 

19 студзеня 2016 г. адбудзецца прэзентацыя перасоўнага выставачнага праекта «Беларусь і беларусы» Нацянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка «Беларусь і беларусы» – першы перасоўны праект, які спрабуе дасціпнай мовай распавесці аб асноўных этапах гістарычнага развіцця Беларусі, даць кароткую характарыстыку культурным здабыткам, прадставіць беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, дапаможа зразумець што такое Беларусь і хто такія беларусы.
Беларусь – суверэнная краіна з тысячагадовым мінулым, са слаўнымі і драматычнымі старонкамі гісторыі. Яна беражліва захоўвае нацыянальныя традыцыі, натхняецца лепшымі здабыткамі сусветнай цывілізацыі і пераасэнсоўвае іх. Самым важкім багаццем краіны з’яўляюцца людзі. Беларусы – працавітая і разважлівая нацыя, з пачуццём свабоды і бязмежнай творчасцю. Беларусы славяцца сваёй гасціннасцю, шчырай душой і міралюбівым характарам.
Выстаўка «Беларусь і беларусы» складаецца з мабільных канструкцый, на якіх размешчаны высокаякасныя тэматычныя выявы, фотаздымкі прадметаў, дакументаў, невялікія тлумачальныя тэксты на беларускай і англійскай мовах. Змест падзяляецца на два тэматычныя комплексы, адзін з іх прысвечаны гісторыі Беларусі, другі – культурным здабыткам. Падаецца кароткі гістарычны агляд, які закранае асноўныя этапы (старажытнасць, першыя дзяржаўныя ўтварэнні, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая. Расійская імперыя, Савецкая Беларусь, сучаснасць), раскрываюцца асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці беларусаў.
Дапаўняюць перасоўную выставу графічныя работы Міхаіла Раманюка «Беларускі народны строй».
Выстаўка разлічана на прэзентацыю гісторыі і культуры Беларусі за мяжой. Экспанаванне выставачнага праекта ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь працягнецца да канца студзеня.

Арганізатар:
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Тэхнічная рэалізацыя:
Цэнтр фатаграфіі

Навуковая кансультацыя:
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Беларусь і Беларусы» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.