3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Сэлфі

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. — вс.: c 11:00 до 19:00
Жанр Живопись, Тематическая выставка

18 лістапада 2015 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай моладзевай выставы «Сэлфі», на якой будуць экспанавацца творы членаў моладзевай секцыі Беларускага саюза мастакоў, а таксама запрошаных маладых мастакоў ва ўзросце да 35 гадоў.

Кожная эпоха пакідае нашчадкам сваю галерэю партрэтаў: антычныя фігуры атлетаў і сярэднявечныя выявы святых, фрывольныя карцінкі ракако і поўныя стрыманай строгасці творы класіцызму даносяць да нас не толькі ўяўленні пра выгляд людзей мінулага, але і распавядаюць пра вобраз іх мыслення і сістэму каштоўнасцяў.

Заўважана, што твор адлюстроўвае не толькі мадэль, але і мастака. Менавіта таму, адзін і той жа чалавек можа выглядаць па-рознаму на партрэтах розных аўтараў. «Кожны мастак добра малюе сябе самога і выяўляе ў сваіх творах болей самога сябе, чым аб’ект выяўлення»,– сцвярджае Мікеланджэла. Гэтая ж думка гучыць у Леанарда да Вінчы: «Агульны парок жывапісцаў у тым, што яны любяць рэчы, падобныя на сябе»; «… кожная частка, добрая ці вартая жалю, якая ёсць у табе, з’явіцца часткова і ў тваіх фігурах». У творы любога жанру адлюстроўваюцца думкі і пачуцці мастака, яго душэўны склад. Такім чынам, любы твор можа ў той ці іншай ступені з’яўляцца аўтапартрэтам, ці, калі гаварыць сучаснай мовай, «сэлфі» мастака, што тлумачыцца ўнутранай сувяззю паміж мастаком і яго творам.

За мноствам аўтарскіх стыляў, тым не менш, яскрава праяўляецца як агульны характар часу, так і нацыянальныя адметнасці: ідэалогія, эстэтычныя ідэалы, і да т.п. Найбольш значныя творы мастацтва (такія, як «Давід» Мікеланджэла, «Чорны квадрат» Малевіча, ці «Герніка» Пікаса) з’яўляюцца не толькі сэлфі аўтара, але і партрэтам цэлай эпохі. Які візуальны матэрыял найбольш яскрава адлюстроўвае наш час? З чым будуць асацыяваць нас нашчадкі: з мастацкімі творамі ці аватаркамі ў сацыяльных сетках?

Выстава «Сэлфі» прапануе мастакам звярнуцца як да тэмы самарэпрэзентацыі чалавека, для якой у сучасным свеце ў сувязі з пашырэннем інтэрнэт-тэхналогій і сацыяльных сетак адкрыліся новыя, яшчэ не асэнсаваныя магчымасці, так і да больш вузкай тэмы аўтапартрэта. Аўтапартрэт, пры гэтым, можа разглядацца як у прамым сэнсе гэтага слова, так і ўключаць у сябе творы іншых жанраў, дзе асоба мастака праяўляецца ў больш апасродкаваных формах.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Сэлфі» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.