3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939 – 1955

Мероприятие уже прошло

Время работы Ср, – вс.: 11.00 – 19.00
Жанр Фото

19 лістапада 2015 года а 17-й гадзіне ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д.Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) адбудзецца адкрыццё гістарычнай выставы “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939 - 1955”. Гэты праект прысвечаны 70-й гадавіне Другой сусветнай вайны, 70-й гадавіне вызвалення Варшавы і 35-годдзю ўнясення рэканструкцыі «Старога горада» Варшавы ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выстава арганізавана сумесна з Домам сустрэч з гісторыяй (Варшава) і Польскім Інстытутам у Мінску.

На выставе прадстаўлены фотаздымкі квітнеючай даваеннай Варшавы, Варшавы рабуранай і пасляваеннае аднаўленне горада.

Разбурэнне Варшавы з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Ніводная еўрапейская сталіца не падвяргалася сістэматычнаму знішчэнню толькі па волі акупантаў. 

Варшава – да 1 верасня 1939 года сталіца ІІ Рэчы Паспалітай, якая налічвала 1 млн 300 тыс. жыхароў і была цэнтрам палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця краіны – мусіла спачатку стаць правінцыйным нямецкім горадам, а пазней – пасля пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года – знікнуць з паверхні зямлі, згодна з загадам кіраўнікоў Трэцяга рэйха. 

Калі 17 студзеня 1945 года на левабярэжную частку горада ўвайшла Чырвоная Армія і Войска Польскае, ён быў спустошаны і на 80% знішчаны. Варшава рабіла настолькі страшэннае ўражанне, што ўзнікалі ідэі пакінуць яе ў такім стане ў якасці помніка. Аднак было вырашана адбудаваць горад. 

Менавіта ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ў такім маштабе пачалося аднаўленне не адзінкавых помнікаў, а цэлых гістарычных фрагментаў горада. Піянерскі і ўнікальны характар гэтай рэканструкцыі быў ацэнены міжнароднай думкай у 1980 годзе, калі варшаўскі Стары горад быў занесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939 – 1955» в Минске, место проведения выставки  - «Городская художественная галерея произведений Щемелева».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.